АЛЬТЭРНАТЫВА ЁСЦЬ! Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі ўпэўнены, што сучаснае хрысціянства народзіць у Беларусі новы грамадскі рух – хрысціянска-дэмакратычны, які прынясе не толькі праект новага палітычнага ладу, але і праект новай палітычнай культуры. БІЯГРАФІЯ >>

Апошнія навіны

СМІ пра Віталя Рымашэўскага

Другі дзень суда над Рымашэўскім: “Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць наступстваў для людзей”

thumbnail 1304667238 Другі дзень суда над Рымашэўскім: Рабіў усё ад мяне залежачае, каб пазбегнуць   наступстваў для людзейСёння на сайце БХД вядзецца онлайн рэпартаж з залі суда. (more…)

“Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.

У час калі праводзяць так званыя суды над удзельнікамі Плошчы, “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб тых падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску. (more…)

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні мітынга на Дзень Волі

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка 2011 года. Пра гэта паведаміла рэгіянальны каардынатарка аргкамітэта БХД. Ірына Губская, якая выступала адным зь ініцыятараў правядзеньня акцыі. Паводле яе словаў менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да сквэру імя Янкі Купалы, дзе паводле заявы меў адбыцца мітынг. (more…)

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены на аўторак, а на Валадарцы ім няма дзе нават сядзець

Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд распачнецца а 14-ай гадзіне. Тым часам намесьніцы Дашкевіча Насьце Палажанцы, стала вядома, што ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Зьміцеру не хапае ў камеры месца на падлозе, з-за патройнай перанаселенасьці няма дзе нават прысесьці. (more…)

Пашыраецца сьпіс неўязных у ЭЗ

Дэлегацыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Нямеччыны за працу зь Беларусьсю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі. (more…)

БХД зладзіла дабрачынную акцыю ў Віцебску

У панядзелак, 14 сакавіка, сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” зладзілі дабрачынную акцыю “Міласэрнасьць” у Віцебску. Як паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, актывісты БХД перадалі 29 “добрых і сьветлых, у пэўнай ступені хрысьціянскіх кніжак” абласному анкалягічнаму цэнтру. (more…)

Зьмяніўся нумар прэсавае службы БХД

Ад 13 сакавіка зьмяніўся тэлефонны нумар прэсавае службы аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. (more…)

У цемры турмы КДБ Севярынец вывучае Біблію і піша сьветлы раман

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна Севярынец распавяла, што, мяркуючы па лістах, настрой яе сына нармалёвы, стан жа пакуль невядомы, паколькі яго даўно ніхто ня бачыў. (more…)

Лукашэнка назваў сапраўдную прычыну нерэгістрацыі БХД

У інтэрвію амэрыканскай газэце “Вашынгтон пост” Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ніколі ня будзе зарэгістраваная, паколькі хрысьціянскія дэмакраты удзельнічалі ў так званых “беспарадках” – у акцыі пратэсту ў дзень выбараў. (more…)

Працягваюцца менскія сустрэчы БХД і семінары па чацьвяргах

У чацьвер 3 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе другі семінар БХД, на якім будзе разгледжанае прапанаванае БХД дзяржаўна-палітычнае ўладкаваньне Беларусі. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў! (more…)

06-11-2011

Віталь Рымашэўскі: беларуская ўлада ўзяла курс на рэвалюцыю

Віталь Рымашэўскі лічыць, што да істотных зменаў папраўкі да закона аб масавых мерапрыемствах, якія 3 лістапада Канстытуцыйны суд РБ прызнаў законнымі, не прывядуць. Ён кажа, што не беларуская апазіцыя, а беларуская ўлада ўзяла курс на рэвалюцыю.

(more…)

19-10-2011

Ляпіс Трубяцкой. Пра Лукашэнка, Беларусь і сваю жыццёвую пазіцыю (відэа)

Лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкой» падзяліўся сваімі думкамі адносна падзей, якія адбываюцца ў Беларусі, у сваім відэазвароце. (more…)

13-10-2011

Віталь Рымашэўскі пра фігурантаў “бабруйскай справы”: Перакананы, што гэтыя маладыя людзі таксама палітзняволеныя

12 кастрычніка з ініцыятывы аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і кампаніі “Гавары праўду!” у Мінску адбыўся круглы стол па пытанні вызвалення палітвязняў. У пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі палітычных і грамадскіх арганізацый, праваабаронцы, сваякі палітзняволеных, найперш фігурантаў “бабруйскай справы”: Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамалотава і Арцёма Пракапенкі.

(more…)

08-10-2011

Рымашэўскі: адмаўляцца ад асуджаных у Бабруйску – злачынства

Адзін з заснавальнікаў БХД Віталь Рымашэўскі заяўляе, што палітвязьнямі варта лічыць усіх 14 асобаў, разам з трыма бабруйскімі “анархістамі”, у тым ліку сябрам аргкамітэту БХД Яўгенам Васьковічам. І далучэньне іх да сьпісу палітвязьняў азначае, што жыцьцё гэтых людзей будзе выратавана і іх не пакінуць за кратамі.

(more…)

08-10-2011

Рымашэўскі: Літва павінна задумацца над паводзінамі беларускіх дыпламатаў за мяжой

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмкратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў паводзіны беларускіх дыпламатаў у Вільні.

(more…)

Page 1 of 25123451020...Last »


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org