13-11-2011

Віталь Рымашэўскі: удзел у выбарах без змены сітуацыі роўны здрадзе!

thumbnail 1320393158 Віталь Рымашэўскі: удзел у выбарах без змены сітуацыі роўны здрадзе!Лідэр БХД Віталь Рымашэўскі лічыць, што ўлада хоча праверыць рэакцыю як унутры краіны, так і на Захадзе на з’яўленне інфармацыі аб магчымасці правядзення парламенцкіх выбараў датэрмінова. Ён сказаў, што ўдзел у выбарах у сённяшняй сітуацыі раўнасільны здрадзе. Інфармацыю аб датэрміновых выбарах апублікаваў расійскі “Коммерсант”, а беларускі ЦВК яе абверг.

- Як вы думаеце, адкуль з’явілася інфармацыя аб магчымасці датэрміновых выбараў? Каму выгаднае яе з’яўленне?

- Зліў дадзенай інфармацыі звязаны з тым, што ўлада хоча прасачыць рэакцыю на яе, як унутры краіны, так і на Захадзе. Зразумела, што рашэнне аб даце правядзення выбараў, прымае не парламент, а кіруючая група людзей. Я думаю, што дакладная дата пакуль не вядомая.

- Ці будзе БХД ўдзельнічаць у выбарах?

- Чым раней прызначаць выбары, тым большая верагоднасць іх байкоту. Павінна змяніцца выбарчае заканадаўства і ўмовы іх правядзення. Кааліцыя 6 апазіцыйных сіл сыходзіцца ў сваіх поглядах па гэтым пытанні. Павінны быць усе партыі і рухі. Гэта і БХД і праваабарончы цэнтр, які заўсёды ўважліва сочыць за ходам правядзення выбараў. Варта даць свабоду СМІ. У сённяшняй сітуацыі, калі не выпушчаныя палітвязні, калі праходзіць суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім, удзел у выбарах раўнасільна здрадзе, – сказаў Віталь Рымашэўскі ў інтэрв’ю “Беларускаму партызану”.

У інтэрв’ю UDF.BY сустаршыня БХД выказаў меркаванне, што ўдзел у выбарах не будзе мець сэнсу, калі ўлады не пойдуць на лібералізацыю. “Мы павінны мець магчымасць для легальнай дзейнасці, павінны мець магчымасць для афіцыйнай рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі. Самі выбары павінны быць празрыстымі – павінен быць забяспечаны справядлівы падлік галасоў, роўныя ўмовы для вядзення агітацыі. Без гэтага ўсяго ўдзел у якіхсьці выбарах – бессэнсоўны”, – сказаў палітык.

 

Крыніца – Беларускі партызан

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org