14-10-2010

Аўдыё

24.11.2010 г. – Выступ Віталя Рымашэўскага на Беларускім радыё

Валер Карбалевіч:Як і ў часе выступу па тэлебачаньні, Рымашэўскі паказаў сябе як добры прамоўца, таму, незалежна ад таго, чым скончацца гэтыя выбары, мы можам гаварыць, што ў Беларусі зьявіўся новы публічны палітык.

Гаварыў гладка, амаль не зьбіваўся і даволі рэзка і сьмела крытыкаваў сёньняшнюю дзяржаўную палітыку, ускрываў усе язвы беларускага грамадзтва. Але ня толькі крытыкаваў, а і прапаноўваў сваю канструктыўную праграму па ўсіх сфэрах жыцьця: эканомікі, сацыяльнай сфэры, палітыкі. Зразумела, рабіў акцэнт на тым, што ён прадстаўнік хрысьціянскай дэмакратыі, і ў Эўропе, у тых краінах, дзе ва ўладзе знаходзяцца хрысьціянскія дэмакраты, людзі жывуць значна лепш, чым у Беларусі. І, зразумела, заклікаў далучацца да Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Гэта быў паўтор тых тэзісаў, што гучалі раней, дзе была цэнтральная ідэя – хрысьціянства, хрысьціянскіх каштоўнасьцяў”.

Рымашэўскі – Міцкевіч. Начныя дэбаты на Свабодзе пра гендэрную роўнасць

Што абяцае жанчынам Віталь Рымашэўскі? Што такое гендэрная роўнасць? Дзе больш дыскрымінуюць жанчынаў – у Францыі ці ў Беларусі? У эфіры “Начной Свабоды” прэтэндэнт на прэзыдэнта сустаршыня “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі і экспэртка ў гендэрных пытаннях Юлія Міцкевіч у Дзень маці спрачаюцца наконт розных аспектаў мацярынства і бацькоўства.


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org