16-12-2010

Графік сустрэч кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД Віталя Рымашэўскага з грамадзянамі на 11-18 снежня (абноўлены)

Прадстаўляем да Вашай увагі графік сустрэч кандыдата на пост прэзідэнта Беларусі ад БХД Віталя Рымашэўскага на перыяд да 18 снежня 2010 г.

11 снежня Віталь Рымашэўскі правядзе сустрэчы  ў Гомелі а 15.00 у Палацы культуры “Фестывальны” (Рэчыцкая шаша, 24), потым у актавай залі гатэля “Надзея” (Галавацкага, 19). Таксама адбудуцца сустрэчы на пікетах, што размешчаныя на цэнтральным кірмашы і каля галоўнага ўнівермага. У гэты ж дзень Павал Севярынец, давераная асоба Рымашэўскага, сустрэнецца з выбаршчыкамі ў Доме культуры малочнакансервавага камбіната ў 11.00.

12 снежня запланавана сустрэча Віталя Рымашэўскага ў 18.30 у Беларускім дзяржаўным харэаграфічным каледжы па вул. Прытыцкага, д. 35

13 снежня запланавана сустрэча Віталя Рымашэўскага а 13.00 у г. Баранавічы ў Доме афіцэраў па вул.Камсамольскай, а потым у Кобрыне а 19.00.

14 снежня запланавана сустрэча Віталя Рымашэўскага ў Раённым доме культуры г. Жабінка а 13:00, а потым у Брэсце, 18.00 у ДК Прафсаюзаў  па вул. Маскоўская, д. 275

15 снежня Віталь Рымашэўскі наведае Магілёў. У 12.00 адбудзецца сустрэча ў архітэктурна-будаўнічым каледжы па вул. Касманаўтаў, д.15, а ў 18-00 у СШ № 21 па пр. Міра, 14

17 снежня а 19.00 у ЖРЭА Цэнтральнага раена па вул. Камсамольская, 20а

18 снежня адбудзецца сустрэча з кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД Віталя Рымашэўскага а 14.00 у СШ 209 па вул. Рафіева, 91 (Малінаўка) і ў 18.30 у Беларускім дзяржаўным харэаграфічным каледжы па вул. Прытыцкага, д. 35.

Будзем рады бачыць Вас на сустрэчах, дзе Вы зможаце задаць свае пытанні і пачуць адказы пра будучае ўладкаванне нашай краіны, заснаванае на хрысціянскіх каштоўнасцях, ад кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД Віталя Рымашэўскага, а таксама ад яго давераных асобаў.

Артыкулы па тэме:

  1. Графік рэгіянальных сустрэч апошніх дзён агітацыі
  2. 12 снежня ў 18.30 сустрэча Рымашэўскага ў Мінску ў БДХК па вул. Прытыцкага, д. 35
  3. 11 снежня Рымашэўскі наведае Гомель, Севярынец – Рагачоў
  4. Сёння і заўтра Рымашэўскі наведвае Берасцейшчыну
  5. Віталь Рымашэўскі сёння ў Чарнобыльскай зоне
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org