Апошнія навіны

02-03-2011

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БХД

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” (БХД) на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць партыю. (more…)

27-02-2011

Справу Севярынца вылучылі асобна і рыхтуюць да перадачы ў суд

У нядзелю зранку маці зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна паведаміла пра чарговы атрыманы ліст ад сына, датаваны 23 лютага, дзе Павал піша: “Справу маю вылучаюць асобна і рыхтуюць для перадачы у суд. Неўзабаве будзем знаёміцца з матэрыяламі”. (more…)

25-02-2011

Кабанчука перад вызваленьнем завезьлі ў КДБ

Сябры БХД, што чакалі ля ізалятара Акрэсьціна, не змаглі сустрэць пасьля 10 сутак адміністратыўнага арышта Вадзіма Кабанчука, бо перад вызваленьнем яго завезьлі з Акрэсьціна ў Менскае КДБ і яшчэ раз дапыталі ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках” 19 сьнежня 2010 года ў Менску. (more…)

25-02-2011

Вернікі просяць эпіскапат патрабаваць вызваленьня палітвязьняў

Група вернікаў-каталікоў накіравала зварот да каталіцкага эпіскапату з нагоды сытуацыі, якая склалася ў краіне.
“Мы заклікаем вас зьвярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем вызваліць палітычных вязьняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці. (more…)

24-02-2011

На Берасьцейшчыне маліцца за Беларусь не дазволена

На Берасьцейшчыне вылічваюць вернікаў, якія 19 лютага ўдзельнічалі ў малітве за Беларусь. Улада ў рэгіёне заклапочаная зараз высьвятленьнем асобаў вернікаў, якія далучаюцца да малітваў за Беларусь і за тых, каго трымаюць у турме КДБ. (more…)

20-02-2011

Алесь Міхалевіч выпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч увечары 19 лютага быў адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе. Як паведаміў Алесь Міхалевіч “Свабодзе”, яго вывезлі ў цэнтар гораду і там высадзілі. Пасьля гэтага ён адразу накіраваўся дадому. “Я два месяцы ня бачыў родных, пагэтаму вельмі рады абняць жонку і дзяцей.” (more…)

20-02-2011

«Нельга забыць»: ужо месяц трывае штодзённая малітва за палітвязьняў ля Чырвонага касьцёла

Учора, 19 лютага, роўна праз 2 месяцы пасьля падзеяў на Плошчы Незалежнасьці ў Менску, калі беларускія хрысьціяне ўжо ў другі раз абвесьцілі дзень узмцоненай малітвы за палітвязьняў, споўніўся таксама роўна месяц, як ля Чырвонага касцёла пачалі зьбірацца на малітву за зьняволеных. (more…)

18-02-2011

Евангельле для палітвязьняў

Беларускія хрысьціянскія дэмакраты працягваюць акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі, заклікаючы ўсіх хрысьціянаў перапісваць ад рукі ўрыўкі са Сьвятога Пісаньня і дасылаць іх як лісты ўсім беларускім палітвязьням, найперш лідэру БХД Паўлу Севярынцу і іншым зьняволеным хрысьціянам. (more…)

18-02-2011

Заўтра Дзень малітвы за палітычных вязняў

Браты і сёстры!

Амаль два месяцы мінулі з часу жорсткага разгону мірнай акцыі і масавага збіцця грамадзянаў на плошчы Незалежнасці ў Мінску. (more…)

18-02-2011

Першы крымінальны прысуд удзельніку Плошчы-2010 – 4 гады строгага рэжыму

У Фрунзенскім судзе Менску закончыўся працэс над Васілём Парфянковым, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых непарадках на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 году. Суд пакараў Парфянкова 4 гадамі строгага рэжыму. Судовы працэс быў адкрытым. (more…)


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org