05-10-2010

Ахвяраванні на выбарчую кампанію Віталя Рымашэўскага

Віталь Рымашэўскі: “Падчас гэтай прэзідэнскай кампаніі ў нас з’явіўся гістарычны шанец кардынальна змяніць сітуацыю ў Беларусі. Вы таксама можаце прыняць удзел у гэтых падзеях. Звяртаюся да Вас з просьбай падтрымаць нашу выбарчую кампанію.”

Беларусы, якім не абыякавая будучыня нашай Беларусі, могуць унесці ахвяраванні на рахунак выбарчага фонду Віталя Рымашэўскага.

Рэквізіты фонду:

Разліковы рахунак: 3014058650007
У філіял №527 ААТ «АСБ Беларусбанк»
Код 254

Прызначэнне аплаты: Добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Рымашэўскага В. А.

Пры правядзенні плацяжу неабходна паведаміць аператару:

- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- дату нараджэння (дзень, месяц, год);
- адрас месца жыхарства;
- серыю і нумар пашпарта.

Згодна з заканадаўствам грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама юрыдычныя асобы маюць магчымасць пералічыць грашовыя сродкі на кампанію Віталя Рымашэўскага.

Абавязковыя патрабаванні да плацяжу:
- лімітавы памер ахвяравання грамадзяніна не можа перавышаць 10 базавых велічынь, гэта значыць 350 000 (трыста пяцьдзясят тысяч) беларускіх рублёў;
- лімітавы памер ахвяравання юрыдычнай асобы не можа перавышаць 30 базавых велічынь, гэта значыць 1 050 000 (адзін мільён пяцьдзясят тысяч) беларускіх рублёў.

Пералічыць сродкі можна са свайго разліковага рахунку з тэкстам наступнага зместу: “Добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Рымашэўскага В. А. Юрыдычны адрас: …

Забараняецца ўносіць ахвяраванні ў выбарчы фонд:

- замежным дзяржавам і арганізацыям;
- замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства;
- міжнародным арганізацыям;
- арганізацыям з замежнымі інвестыцыямі;
- грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 18 гадоў;
- дзяржаўным органам і органам мясцовага самакіравання;
- арганізацыям, якія цалкам ці часткова фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту;
- дабрачынным і рэлігійным арганізацыям;
- ананімным ахвярадаўцам.

Пад ананімным ахвярадаўцам разумеецца:

- грамадзянін, які не пазначыў у аплатным дакуменце на занясенне ахвяравання любыя з наступных звестак:
- прозвішча, імя, імя па бацьку;
- дату нараджэння (дзень, месяц, год);
- адрас месца жыхарства;
- серыю і нумар пашпарта;
- юрыдычная асоба, пра якую ў аплатным дакуменце на занясенне ахвяравання не пазначаныя любыя з наступных звестак:
- уліковы нумар платніка;
- найменне;
- банкаўскія рэквізіты;
- юрыдычны адрас.

УВАГА! НЕ ПЕРАЛІЧВАЙЦЕ СРОДКІ АНАНІМНА! Грашовыя сродкі, пералічаныя ананімна ці без указання любых з пералічаных вышэй звестак лічацца ананімнымі – іх немагчыма выкарыстоўваць на кампанію, яны не падлягаюць вяртанню і пасля будуць залічаныя ў дзяржаўны бюджэт.

НЕ ПЕРАВЫШАЙЦЕ ЎСТАЛЯВАНЫ ЛІМІТ ПЛАЦЯЖУ! Пералічаныя «лішнія» сродкі немагчыма выкарыстоўваць на кампанію, а фінансаваму прадстаўніку кандыдата прыйдзецца выдаткаваць каштоўны час на арганізацыю вяртання Вам лішку.

Каб пералічыць сродкі ў выбарчы фонд Віталя Рымашэўскага неабходна прыйсці з пашпартам у любое аддзяленне «Беларусбанка» і запоўніць бланк аплатнага паведамлення.

Кантактны тэлефон для тых, хто хоча даслаць свае ахвяраванні на падтрымку кампаніі: + 375 29 1673435 (Велкам)

Вы можаце скантактавацца па пытаннях ахвяраванняў на выбарчую кампанію кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад БХД Віталя Рымашэўскага праз скайп: Rymasheuski2010

Вы таксама можаце пералічыць ахвяраванні на падтрымку Інтэрнэт кампані праз сістэму WebMoney (нумары кашальку):

Беларусь – B327982313245

Расія – R324967126095

Еўропа – E368203645606

Доллары ЗША – Z180104980570

Украіна – U773191792793


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org