26-09-2010

Віталь Рымашэўскі – кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года

Віталь Рымашэўскі

Кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года. Беларускі палітык і грамадскі дзеяч. Сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.

1975 года нараджэння. Беларус. Жыхар Мінска. Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. Жанаты, мае дачку. Жыве ў Менску.

Адукацыя вышэйшая, інжынер-будаўнік. У 1997 годзе паспяхова скончыў Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Універсітэт (былы БДПА).

Пасля навучання працаваў па спецыяльнасці, пачынаючы ад шэраговага супрацоўніка да і сканчаючы начальнікам тэхнічнага аддзела. Затым пачаў займацца прыватным бізнесам.

Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 года.

З 1996 года – член Каардынацыйнай Рады “Беларускага аб’яднання маладых палітыкаў”.

У 2002-2004 гадах — член Прэзідыўма Беларускай нацыянальнай рады моладзевых і дзіцячых грамадскіх арганізацыяў “Рада”.

Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцыі новай моладзевай палітыкі Беларусі.

У 1999 годзе навучаўся ў Германіі на курсах Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання ў інстытуце “Саюз грамадскага кіравання”, вывучаў эканамічнае і палітычнае ўладкаванне ФРГ.

Праваслаўны хрысціянін. Адзін з кіраўнікоў кампаніі “У абарону свабоды сумлення і веравызнання у Беларусі”, у межах якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў у абарону хрысціянаў.

У партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі ўзначальвае працу міжнароднага і адукацыйнага адзела, курыруе працу моладзевай арганізацыі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты, з’яўляецца кіраўніком Менскай арганізацыі БХД.

На з’ездзе БХД 31 кастрычніка 2009 года Віталь Рымашэўскі вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года.


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org