03-03-2011

Працягваюцца менскія сустрэчы БХД і семінары па чацьвяргах

У чацьвер 3 сакавіка адбудзецца чарговая сустрэча менскага аркамітэту БХД. У межах гэтай сустрэчы пройдзе другі семінар БХД, на якім будзе разгледжанае прапанаванае БХД дзяржаўна-палітычнае ўладкаваньне Беларусі. Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8. Шчыра запрашаем усіх сяброў і прыхільнікаў!

Па пытаньні далучэньня да менскай суполкі аргкамітэту БХД і ўдзелу ў семінары па хрысьціянскай дэмакратыі можна кантактаваць па тэл. 8-033-66-10-385 (Ірына).

Сустрэчы БХД па чацвяргах з удзелам былога кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, кіраўніка менскай суполкі аргкамітэту Віталя Рымашэўскага будуць ладзіцца на ўправе БНФ па адрасе пр. Машэрава, 8 прынамсі да канца сакавіка. На жаль, пасьля падзеяў Плошчы-2010 і ператрусу на менскім офісе БХД вымушаная былі вызваліць гэтае памяшканьне, і партыя БНФ ласкава падала магчымасьць для сустрэчаў аргкамітэту БХД на сваёй управе, хаця сама ў хуткім часе можа пазбавіцца свайго офіса.

Нагадваем таксама, што аргкамітэт БХД працягвае пошук 2-пакаёвай кватэры ў Менску на ўмовах арэнды для сустрэчаў сябраў аргкамітэту. Просім адгукнуцца сьмелых людзей, якія не пабаяцца афіцыйна здаць сваю кватэру ў арэнду аргкамітэту БХД на працяглы час, пажадана ў цэнтры Менску ці па лініі метро. Кантактны тэлефон: + 375 29 167 34 35 (Велкам).

Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулы па тэме:

  1. БХД шукае кватэру для сустрэчаў у Менску
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org