17-03-2011

Пашыраецца сьпіс неўязных у ЭЗ

Дэлегацыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Нямеччыны за працу зь Беларусьсю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі.

Яна таксама паведаміла, што з панядзелка, 21 сакавіка, краіны Эўразьвязу пашыраць на 19 чалавек сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю. Перадусім, у гэта закране судзьдзяў, якія выносілі прысуды палітзьняволеным, абвінавачаным у масавых беспарадках 19 сьнежня, паведаміла Зузана Шутц.

Нагадаем, што Дзяніс Садоўскі знаходзіцца ў Бэрліне зь візытам да сяброўскай нямецкай партыі “Хрысьціянскі Дэмакратычны Зьвяз” (CDU). 16 сакавіка ён таксама сустрэўся з кіраўніком фэдэральнай канцылярыі і міністрам па асаблівых даручэньнях Нямеччыны Рональдам Пофалам.

Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулы па тэме:

  1. БХД зладзіла дабрачынную акцыю ў Віцебску
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org