27-02-2011

Справу Севярынца вылучылі асобна і рыхтуюць да перадачы ў суд

У нядзелю зранку маці зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна паведаміла пра чарговы атрыманы ліст ад сына, датаваны 23 лютага, дзе Павал піша: “Справу маю вылучаюць асобна і рыхтуюць для перадачы у суд. Неўзабаве будзем знаёміцца з матэрыяламі”.

Гэтыя зьвесткі Тацяна Севярынец спрабуе спраўдзіць у адваката сына Паўла Сапелкі, аднак зьвязацца зь ім пакуль не атрымалася.

Таксама ў лісьце Павал паведаміў, што атрымаў ліст ад Настачкі Палажанкі.

Тацяна Севярынец вельмі турбуецца, ці перадаюць сыну перадачы, бо ўжо ў другі ліст запар Павал згадвае пра зубную шчотку, ў той час як яшчэ 16 лютага маці перадала яму ў перадачы ажно дзьве.

Нагадаем, Павал Севярынец быў затрыманы позна ўвечары 19 сьнежня 2010 года ў Менску пасьля падзеяў на Плошчы Незалежнасьці і зараз ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ. Ён, як ішны сустаршыня БХД кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі ды шэраг іншых былых кадытатаў, палітыкаў і актывістаў зьяўляецца абвінавачаным па артыкуле 293 КК ч.1 і ч.2 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках).

Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулы па тэме:

  1. Акцыя падтрымкі Паўла Севярынца ў Мінску
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org