17-03-2011

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены на аўторак, а на Валадарцы ім няма дзе нават сядзець

Разгляд крымінальнай справы Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка. Суд распачнецца а 14-ай гадзіне. Тым часам намесьніцы Дашкевіча Насьце Палажанцы, стала вядома, што ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску Зьміцеру не хапае ў камеры месца на падлозе, з-за патройнай перанаселенасьці няма дзе нават прысесьці.

Пра перанос суда над Дашкевічам і Лобавым паведаміў праваабарончы цэнтар “Вясна”. Таксама ў гэты дзень а 10-й раніцы ў судзе Партызанскага раёна пачнецца суд над яшчэ адным фігурантам справы аб масавых беспарадках Мікітам Ліхавідам.
Справу старшыні «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча і яго намесьніка Эдуарда Лобава будзе разглядаць судзьдзя Алена Шылько.

Справу старшыні «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча і яго намесьніка Эдуарда Лобава будзе разглядаць судзьдзя Алена Шылько.

Першапачаткова суд над маладафронтаўцамі, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу) быў прызначаны на 21 сакавіка.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Дашкевіч, Лазар і Лобаў 18 сьнежня 2010 года з хуліганскіх памкненьняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і мэталічным абцугамі зьбілі двух грамадзян. Дзяніс Лазар зранку 28 сьнежня быў адпушчаны на волю і ўсе падазрэньні зь яго былі зьнятыя, справа ў адносінах да яго спынена. Абвінавачаньне Дзьмітрыю Дашкевічу і Эдуарду Лобаву было прад’яўлена 6 студзеня. Падчас сьледзтва яны ўтрымліваліся ў Жодзінскім сьледчым ізалятары. 2 сакавіка іх перавялі у менскі СІЗА №1 па вул. Валадарскага.

Ім пагражае пакараньне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Тым часам ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе ўтрымліваюцца Зьміцер Дашкевіч і Эдуарда Лобаў, зьняволеныя спяць у камерах на падлозе, але і там часам не хапае месца.

Пра гэта Дашкевіч здолеў паведаміць сваім паплечнікам. Паводле яго намесьніцы Насты Палажанкі, якая тры разы на тыдзень наведвае турму з надзеяй перадаць абвінавачанаму перадачы, такія ўмовы створаныя выключна для затрыманых актывістаў дэмакратычнай апазіцыі:

- Кантактаваньне зь іншымі вязьнямі адбываецца выключна праз ліставаньне вельмі зрэдку можна даведацца нейкія навіны праз адвакатаў. Умовы вельмі складаныя. Апошнімі днямі Зьміцер напісаў ліст, што у іх там патройная перанаселенасьць. Не тое, што спаць няма дзе – няма дзе прысесьці. Людзі робяць гамакі з прасьцінаў і так спяць, бо месца не хапае ўжо нават на падлозе. Я лічу, што гэта робіцца наўмысна, бо на той самай “Валадарцы” нягледзячы на перанаселенасьць усё роўна ёсьць камеры з нармальнымі ўмовамі, але ў такую камеру Зьмітра не адправілі.

Разам з тым Наста Палажанка адзначае выключную складанасць працэсу перадачы за краты лекавых сродкаў – паводле прадпісаньняў турэмных лекараў неабходныя медыкаменты мусяць набываць родныя затрыманых на волі і толькі адзін раз у тыдзень на працягу гадзіны маюць магчымасьць накіраваць самім затрыманым.

Паводле Радыё “Свабода” і Радыё “Рацыя”

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org