17-05-2011

Пракурор запатрабаваў Рымашэўскаму: 2 гады пазбаўленьня волі умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады

thumbnail 1294083412 Пракурор запатрабаваў Рымашэўскаму: 2 гады пазбаўленьня волі умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 2 гадыПракурор запатрабаваў Віталю Рымашэўскаму 2 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады, іншм абвінавачаным таксама патрабуюцца ўмоўныя тэрміны на 3 і 2 гады, Палажанцы пракурор просіць 1,5 года пазбаўленьня волі умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 1 год. 17 траўня працягваецца працэс над экс-кандыдатам у прэзыдэнты сустаршынём БХД Віталем Рымашэўскім, якога судзяць у судзе Фрунзенскага раёну г. Менску разам зь іншым былым кандыдатам у прэзідэнты Ўладзімерам Някляевым, а таксама маладафронтаўкай Настай Палажанкай, актывістамі кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзьмітрыевым і Сяргеем Вазьняком.
Пракурор палічыў, што віна Рымашэўскага і іншых абвінавачаных даказаная поўнасьцю і запатрабаваў ізаляцыі іх ад грамадства ва ўмовах кантроля за іх паводзінамі.
Патрабаваньні пракурора адносна пакараньняў наступныя:
Рымашэўскі: 2 гады пазбаўленьня волі умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады Палажанка: 1,5 года пазбаўленьня волі умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 1 год Някляеў: 3 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з адтэрміноўкаў на 2 гады Дзьмітрыеў: 3 гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінаў на 2 гады Фядута: 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з адтэрміноўкай на 2 гады Вазьняк: 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з адтэрміноўкай на 2 гады
Абставінаў, сьмякчальных адказнасьць большасьці абвінавачаных няма, абцяжарвальнае абвінавачваньне: зьдзяйсьненьне злачынства група асобаў па папярэдняй змове, раней да крымінальнай адказнасьці раней не прыцягваліся, характарыстыкі па месцы працы здавальняючыя. У Рымашэўскага сьмякчальнымі абставінамі пракорор прызнаў наяўнасьць на ўтрыманьні маленькага непаўнагадовага дзіцяці.
Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org