16-05-2011

Паўлу Севярынцу прысудзілі 3 гады “хіміі” і выпусьцілі ў судзе (фота).

thumbnail 1305538990 Паўлу Севярынцу прысудзілі 3 гады хіміі і выпусьцілі ў судзе (фота). Лідэр БХД Павал Севярынец прысуджаны да 3 гадоў “хіміі” і выпушчаны ў судзе. Дакладна такі прысуд прасіў учора для яго пракурор і сёньня зачытала судзьдзя Фрунзэнскага раёну Жана Брысіна. Ірына Халіп і Сяргей Марцалеў, якіх судзілі разам з Паўлам, атрымалі 2 гады з адтэрміноўкай і з выпрабавальным тэрмінам адпаведна. Сваякі і сябры, у тым ліку прыхільнікі БХД, якія прыйшлі ў суд з кветкамі, змаглі сустрэць і абняць Паўла адразу ў будынку суду.
У першым інтэрвію пасьля вызваленьня Павал Севярынец заявіў, што ня прызнае гэты прысуд справядлівым. Ён будзе змагацца за вызваленьне іншых палітвязьняў, у прыватнасьці адразу сёньня мае намер наведаць шэраг судоў. Адносна катаваньняў Павал прызнаўся, што для яго асабіста самым цяжкім было катаваньне духоўнае, калі яму не дазвалялі сустрэцца са сьвятаром.
Зараз Севярынец мусіць цягам трох сутак адбыць па месцы прапіскі ў Віцебск і чакаць накіраваньня ў месца адбыцьця пакараньня. Пасьля вызваленьня Павал адразу паехаў у Петра-Паўлаўскі сабор Менску, каб ажыцьцявіць сваю даўнюю просьбу пра сустрэчу са сьвятаром для споведзі і прычасьця. Заяву пра якую падчас знаходжаньня ў СІЗА КДБ ён пісаў ажно 10 разоў.
Нагадаем Паўла Севярынца, які і іншых асуджаных разам зь ім фігурантаў справы вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу).

1305538246 img 6955 izmen.razmer Паўлу Севярынцу прысудзілі 3 гады хіміі і выпусьцілі ў судзе (фота). 1305538241 img 6966 izmen.razmer Паўлу Севярынцу прысудзілі 3 гады хіміі і выпусьцілі ў судзе (фота). 1305542861 sud16051102 Паўлу Севярынцу прысудзілі 3 гады хіміі і выпусьцілі ў судзе (фота). 1305542947 sud16051104 Паўлу Севярынцу прысудзілі 3 гады хіміі і выпусьцілі ў судзе (фота). Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулы па тэме:

  1. “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org