25-05-2011

Сёньня 94-я гадавіна заснаваньня БХД, заўтра, 26 траўня, сьвяточны канцэрт.

thumbnail 1293241353 Сёньня 94 я гадавіна заснаваньня БХД, заўтра, 26 траўня, сьвяточны канцэрт. Сёньня, 25 траўня, спаўняецца 94 гады з часу ўтварэньня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. З гэтай нагоды заўтра, у чацьвер 26 траўня, а 18:30 па адрасе Машэрава, 8 адбудзецца сьвяточная вечарына менскага аргкамітэту БХД. У праграме мультымедыя прэзэнтацыя па гісторыі БХД, бардаўскія сьпевы і вершы. Напачатку вечарыны з прамовай выступіць сустаршыня аргкамітэту партыі, былы кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі.
У канцэрце выступяць барды Андрэй Мельнікаў, Тацяна Беланогая, Андрэй Бананаў, Ганна Чумакова, Аляксей Галіч і Раман Яраш, а таксама паэты Галіна Каржанеўская і Алесь Сьпіцын.
Мерапрыемства праводзіца ў фармаце акцыі ў падтрымку офіса БНФ.
Нагадаем, БХД была заснаваная 25 траўня 1917 году на зьезде беларускага каталіцкага духавенства, што адбыўся 24-26 траўня 1917 г. у Менскім кафедральным касьцёле і на якім сабраліся 30 чалавек. Арганізатарамі зьезда былі ксяндзы-заснавальнікі БХД Вінцэнт Гадлеўскі, Адам Станкевіч, Фабіян Абрантовіч і іншыя. Менскі зьезд завяршыў стварэньне хрысьціняска-дэмакратычнай партыі, якая атрымала назву Беларуская Хрысьціянска- Дэмакратычная Злучнасьць (БХДЗ), якая ў хуткім часе пачала займела назву Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя.
Прадстаўнікі партыі ўваходзілі ў Беларускі нацыянальны камітэт, а потым і ў Вялікую Беларускую раду. БХДЗ вітала акт 25 сакавіка 1918 году, які абвяшчаў незалежнасць Беларусі. БХД арыентавалася на эвалюцыйны шлях развіцьця грамадства і парламэнцкія формы барацьбы. Выступала супраць таталітарызму — фашызму і бальшавізму.
Пасля Рыжскай змовы (1921) Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя працягвала дзейнасьць на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая адышла да Польшчы (сядзіба партыі знаходзілася ў Вільні). Партыя пашырала нацыянальную свядамасьць сярод беларускага насельніцтва вёсак і мястэчкаў, заклікала адстойваць права на беларускую мову ў школах і ў рэлігійным жыцьці. Для ўзмацненьня свайго ўплыву сярод сялянаў хрысьціянскія дэмакраты заклалі ў 1926 годзе ў Вільні Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, выдаваўся друкаваны орган БХД – газэта “Крыніца”, рэдагаваная Адамам Станкевічам. Лідэр БХД кс. Адам Станкевіч быў таксама дэпутатам Польскага Сойму і намесьнікам старшыні Беларускага Пасольскага Клюбу (беларускай фракцыі ў Сойме).
6 лiстапада 1927 г., у Вiльнi хадэцкiя актывiсты правялі ўстаноўчы сход партыi “Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя”. У 2-й праграме, прынятай на Сходзе, гаварылася, што “БХД імкнецца да самастойнасці беларускага народу на ўсіх яго землях, аб’яднаных у незалежную дэмакратычную рэспубліку”. Ад 1927 году сябрамі партыі, паводле зьменаў у Статуце, маглі быць не толькі каталікі, але і праваслаўныя. Гэты крок даў БХД магчымасьць стаць адным з лідэраў сярод партыяў Заходняй Беларусі.
Пасля далучэньня ў верасні 1939 году Заходняй Беларусі да СССР дзейнасьць партыяў была забароненая, многія хрысьціянскія дэмакраты былі рэпрэсаваныя (сярод іх Янка Пазняк, Адам Станкевіч, Станіслаў Грынкевіч, Фабіян Абрантовіч, Янка Шутовіч, Язэп Германовіч, Андрэй Цікота), некаторыя пэўны час як маглі, працягвалі працу на карысьць Бацькаўшчыны, іншыя выехалі за мяжу. Лідэр БХД а. Вінцэнт Гадлеўскі і іншыя ксяндзы і прыхільнікі БХД былі закатаваныя фашыстамі падчас Другой Сусьветнай Вайны. Адраджацца Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя пачатала толькі пасьля распаду СССР у 1990-х гадах.
Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org