20-12-2010

БХД патрабуе вызвалення лідэраў і актывістаў дэмакратычнага руху

19 снежня мірная дэманстрацыя пратэсту, якую ўзначалілі  лідэры беларускіх дэмакратычных сіл, у тым ліку кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД Віталь Рымашэўскі і лідэр партыі БХД Павал Севярынец, была жорстка падаўлена карнымі органамі гр. А. Лукашэнка. Лідэры і сотні актывістаў дэмакратычных сіл былі збіты і затрыманы беларускімі сілавымі органамі.

Лідэры БХД, у тым ліку кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Віталь Рымашэўскі і Павал Севярынец, неаднойчы заяўлялі аб мірным характары акцыі 19 снежня гэтага года і права беларускага народа на негвалтоўны пратэст супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнскіх выбараў 2010 года. Дзеля таго каб пазбегнуць жорсткага супрацьстаяння і расколу беларускага грамадства, дэмакратычныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі паспрабавалі рэалізаваць план перамоваў з беларускім урадам і ЦВК. Гэты план быў сарваны невядомымі асобамі, якія справакавалі беспарадкі каля будынку Дома Урада на плошчы Незалежнасці г. Мінск.

Віталь Рымашэўскі падчас арганізацыі невядомымі асобамі нападу на будынак Дома Урада паспрабаваў спыніць гэтыя дзеянні і звярнуўся да іх праз мегафон. Аднак менавіта падчас спробы спыніць гвалтоўныя дзеянні правакатараў, якія білі шкло ў будынку Дома Урада, кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі атрымаў траўму галавы.

Пасля жорсткага падаўлення акцыі Віталь Рымашэўскі быў дастаўлены ў шпіталь хуткай дапамогі па вул.Кіжэватава д. 58 , дзе ён быў выкрадзены невядомымі асобамі. Месцазнаходжанне лідэра БХД Паўла Севярынца таксама дагэтуль невядомае.

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя патрабуе:

- неадкладна вызваліць усіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі і актывістаў дэмакратычных сіл, якія былі затрыманы напярэданні і падчас мірнай акцыі пратэсту 19 снежня гэтага года ў г. Мінск;

- спыніць пераслед актывістаў  дэмакратычных партый і арганізацый;

- правесці незалежнае расследаванне падзей, што адбыліся каля Дома Ўрада ў г. Мінск увечары 19 снежня гэтага года;

- высветліць і пакараць асобы арганізатараў і выканаўцаў, якія справакавалі беспарадкі каля будынку Дома Урада 19 снежня гэтага года.

Просім распаўсюджваць інфармацыю сярод сваіх сяброў і знаёмых, у сацыяльных сетках аб тым, што сапраўды адбылося 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці ў г. Мінск.

Артыкулы па тэме:

  1. Пачаліся арышты актывістаў БХД
  2. Затрыманыя актывісты БХД з Мёраў
  3. Актывістаў БХД з Мазыра спрабавалі не пусціць у Мінск
  4. БХД ідзе на плошчу ад вакзала
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal
  1. Юрий says:

    Зря Вы ушли с Октябрьской площади – теперь трудно говорить о провокатарах, если они действительно были. А разговоры со властью в таком ключе вообще фантастика и чепуха. Возможно, Вы руководствовались эмоциями, потому что взвешенным решением это назвать трудно. Вам действительно стоило пытаться поработать с той властью что есть – я ведь проголосовал за Вас не только потому что мне понравилась Ваша концепция, но и потому что мне пришелся по душе Ваш закон о запрете определенной рекламы – именно тогда и услышал о Вас впервые. Вам надо было объединить людей, но не на площади, а вокруг какой-то хорошей идеи. Скоро Новый Год – можно было, например, призвать сторонников или сопартийцев осуществить мечты детей-сирот или детей из малообеспеченных семей, собрать деньги или подарки им. Или даже действительно призвать просто своих верующих сторонников прийти в церковь помолиться за Вас, за Беларусь. А теперь всё ещё сложней, потому что фальшивыми сами эти выборы назвать сложно, я бы не стал так говорить – я вижу, что несмотря ни на что люди привыкли к этому президенту и не хотят ничего менять, поэтому нужно или как-то работать с этой подавляющей властью, либо уезжать из этой страны, которую перестаёшь ощущать своей, родной: это страна чиновников и приспешников режима – невежд и самоуверенных прощелыг.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org