04-05-2011

5 траўня суд над Віталём Рымашэўскім. Станьце сьведкамі і прыходзьце падтрымаць.

thumbnail 1301754838 5 траўня суд над Віталём Рымашэўскім. Станьце сьведкамі і прыходзьце падтрымаць.У чацьвер, 5 траўня ў судзе Фрунзэнскага раёна Менска (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/2) а 10-й гадзіне распачнецца суд над сустаршынём БХД, былым кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім. Разам зь ім будуць судзіць іншага кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева, намесніцу старшыні “Маладога Фронту”, сябру БХД Насту Палажанку, а таксама актывістаў кампаніі “Гавары праўду” Сяргея Вазьняка, Андрэя Дзьмітрыева і Аляксандра Фядуту. Сябры БХД заклікаюць усіх сваіх прыхільнікаў і проста неабыякавых людзей, усіх, хто мае такую магчымасьць прыйсьці ў суд і падтрымаць іх.

Рымашэўскаму і ўсім іншым абвінавачаным па справе акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу інкрымінуецца “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

Віталь Рымашэўскі заклікае тых, хто быў 19 сьнежня на Плошчы, стаць сьведкамі абароны, у прыватнасьці, засьведчыць, што:

- на Плошчы ніякіх агрэсіўных намераў ня было і акцыя пратэсту насіла выключна характар;

- хрысьціянскія дэмакраты заўсёды казалі, што яны супраць беспарадкаў, супраць гвалту, заклікалі да ўдзельнікаў акцыі і супрацоўнікаў сілавых структураў да міру;

- выхад на прасьпект арганізавалі не кандыдаты ў прэзідэнты;

- Рымашэўскі, Севярынец, а таксама іншыя абвінавачаныя не ўзначальвалі калону, якая ішла па праезжай частцы, а ішлі бліжэй да яе канца.

Калі вы гатовыя засьведчыць пра гэта ў судзе, ці ведаеце іншыя факты, якія могуць засьведчыць несапраўднасьць абвінавачваньня, зьвяжыцеся па тэлефоне 8-029-167-34-35 (вэлкам). Не мірыся з хлусьнёй, стань сьведкам!

Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org