15-11-2010

Прадстаўнікі партыі БХД сустрэліся з кіраўніцтвам мясцовых самакіраванняў Літоўскай Рэспублікі

Дэлегацыя прадстаўнікоў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правяла сустрэчы з кіраўніцтвам мясцовых самакіраванняў Панявескага і Радзівілішкаўскага раёнаў Літоўскай Рэспублікі 13-га і 14 –га лістапада гэтага года. Дэлегацыю ўзначаліў сустаршыня партыі БХД і кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Віталь Рымашэўскі.

Беларускія хадэкі былі прадстаўлены мясцовымі лідэрамі з Менску, Бабруйску, Баранавіч, Асіповіч, Берасця і Мастоў, якія балатаваліся ў мясцовыя саветы падчас папярэдніх мясцовых выбараў і стварылі Раду народных дэпутатаў. У дэлегацыю БХД увайшлі дзеючыя і былыя дэпутаты мясцовых саветаў:  Аляксей Цюлькоў з Асіповічаў, Жанна Шчарбініна з Аўсянкоўкі Горкацкага раёна і Зміцер Кухлей з Мастоў.

Мэтай паездкі дэлегацыі БХД было наладжванне сувязяў з літоўскімі мясцовымі самакіраваннямі, абмен досведам у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці сваіх рэгіёнаў, а таксама наладжвання сталага супрацоўніцтва паміж беларускімі і літоўскімі гарадамі.

У Панявежы прадстаўнікоў БХД прымаў мэр гораду сп. Віталіюс Саткевічус, які выказаўся за болей шчыльнае супрацоўніцтва паміж літоўскімі і беларускімі гарадамі у эканамічнай, культурнай і іншых сферах.

1 Прадстаўнікі партыі БХД сустрэліся з кіраўніцтвам мясцовых самакіраванняў Літоўскай Рэспублікі

У Радзівілішках дэлегацыя БХД сустракалася з кіраўніком мясцовай адміністрацыі сп.Вітолісам Янушэвічусам, які падзяліўся досведам падтрымкі ў рэгіёне прыватнай ініцыятывы, развіцця сацыяльна-культурнай і спартовай сферы.

2 300x260 Прадстаўнікі партыі БХД сустрэліся з кіраўніцтвам мясцовых самакіраванняў Літоўскай Рэспублікі

Размова Віталя Рымашэўскага з прадстаўнікамі Рады Радзівілішкаўскага раёна

Віталь Рымашэўскі падчас сустрэчаў з кіраўніцтвам мясцовых самакіраванняў Панявескага і Радзівілішкаўскага раёна звярнуў увагу на неабходнасць наладжвання болей шчыльнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і літоўскімі гарадамі ў эканамічнай, турыстычнай і культурнай сферах, абмене досведам рэфармавання мясцовага самакіравання.

Прадстаўнікі БХД і кіраўніцтва літоўскіх самакіраванняў выказалі зацікаўленас ць у далейшым наладжванні супрацоўніцтва паміж беларускімі і літоўскімі гарадамі.

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org