07-11-2010

Віталь Рымашэўскі: У Вас з’явіўся шанц прыняць удзел у гістарычных падзеях

Цэнтравыбаркам прыняў пастанову аб фармаванні кандыдатамі ў прэзідэнты індывідуальных фінансавых фондаў. Прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі ад БХД Віталь Рымашэўскі заклікае сваіх прыхільнікаў аказаць дапамогу ў правядзенні кампаніі па выбарам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010.

У адпаведнасці з дакумэнтам фінансавы фонд кандыдата ў прэзідэнты можа фармавацца з трох крыніцаў: уласных сродкаў кандыдата (да 50 базавых велічыняў), добраахвотных ахвяраванняў грамадзян (не болей за 10 базавых велічыняў) і добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных асобаў (не болей за 30 базавых велічыняў).

Цалкам аб’ём індывідуальнага фінансавага фонду кандыдата не павінен перавышаць трох тысяч базавых велічыняў (105 мільёнаў рублёў). Сродкі з гэтага фонду можна выкарыстоўваць на аплату эфірнага часу і газетнай плошчы ў СМІ, арэнду памяшканняў, абсталявання, транспартных выдаткаў, выраб агітацыйных матэрыялаў.

Віталь Рымашэўскі, прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі ад БХД: “Падчас гэтай прэзідэнскай кампаніі ў нас з’явіўся гістарычны шанец кардынальна змяніць сітуацыю ў Беларусі. Вы таксама можаце прыняць удзел у гэтых падзеях. Звяртаюся да Вас з просьбай падтрымаць нашу выбарчую кампанію”.

Кантактны тэлефон для тых, хто хоча даслаць свае ахвяраванні на падтрымку кампаніі: + 375 29 1673435 (Велкам)

Вы можаце скантактавацца па пытаннях ахвяраванняў на выбарчую кампанію кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад БХД Віталя Рымашэўскага праз скайп: Rymasheuski2010

Вы таксама можаце пералічыць ахвяраванні на падтрымку Інтэрнэт кампані праз сістэму WebMoney (нумары кашальку):

Беларусь – B327982313245

Расія – R324967126095

Еўропа – E368203645606

Доллары ЗША – Z180104980570

Украіна – U773191792793

Прэсавая служба Віталя Рымашэўскага

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org