27-12-2010

Дапамога затрыманым

Калі вы жадаеце прапанаваць затрыманым сваю дапамогу сродкамі, рэчамі ці інш, зьвяртайцеся да Ірыны Логвін па тэл. +375296274916 

Што можна перадаваць у Жодзінскае СІЗА

Ежу і ваду не прымаюць, усё гэта лепш не купляць і не везці. Трэба прывозіць вопратку, а таксама туалетныя прыналежнасці. Прычым, перадачы трэба везці не ў СІЗА, а ў Жодзінскі РУУС па адрасе: вуліца Сухаградская, 1.

Афіцыйную колькасць затрыманых, якія знаходзяцца ў Жодзіна, міліцыя не паведамляе. Неафіцыйна вядома, што тут каля двухсот чалавек. Жанчын размясцілі ў ІЧУ пры Жодзінскім РУУС, а мужчын — прама ў турме. Праўда, затрыманых падчас акцыі пратэсту трымаюць не разам са злачынцамі, ім адвялі асобны блок.

Што можна перадаваць на Акрэсціна

Цёплыя рэчы. Найперш арыштаваным на суткі спатрэбяцца менавіта яны. Можна паспрабаваць перадаць спальны мяшок, але пры гэтым варта захапіць цёплую куртку, або дублёнку, калі спальнік не захочуць перадаваць. Пакладзіце ў перадачу некалькі зменаў бялізны, цёплыя шкарпэткі і рушнік.

Сродкі гігіены. Зубная паста, шчотка, мыла, шампунь, туалетная папера, для жанчын сродкі для інтымнай гігіены.

Лекі. Найхутчэй не перададуць, а вось вітаміны могуць узяць. Найлепш браць комплексныя, пашукайце ў аптэцы такія, што здымаюць стрэс (праверана на сабе). Штораніцы арыштантаў водзяць да дзяжурнага лекара той выдае актываваны вугаль і аспірын. У выпадку абвастрэння тут выклікаюць хуткую дапамогу, першы выклік бясплатна. Наступныя – за кошт пацыента.

Ежа. Некалькі год яе на Акрэсціна не перадаюць. Толькі калі ўдасца перадаць арыштанту ў калідорах суда. Затое прымаюць пітную ваду і сокі. Карацей, любое безалкагольнае пітво ў пластыкавай і папяровай тары. Часам жартаўнікі спрабуюць парадаваць сваіх арыштантаў дадаваннем у сок гарэлкі. Лепш не жартаваць – калі выявяць парушальніка, то яму могуць пакараць дадатковымі суткамі арышту.

Прэса, асадкі, нататнікі. Нясіце газеты, часопісы і кнігі. Акрамя сур’ёзнай прэсы прыносьце зборнікі крыжаванак і сканвордаў. Многія на сутках вядуць нататкі, таму не лішнім у торбе з перадачай будзе нататнік і асадка, або аловак.

Цыгарэты. Тут вырашайце самі. Калі ж вырашылі перадаць і іх, не забудзьцеся на запалкі – запальнічкі ў арыштантаў адбіраюць.

І апошняе. Практыка паказвае, што ў кожнай камеры бывае нехта, каму з нейкіх прычынаў перадачы не прыносяць. Таму не пашкадуйце колькі дадатковых пачкаў цыгарэт, ці лішні пакунак соку. Паверце, гэта будзе зусім не лішнім.

Нагадаем, што 19 снежня ў часе акцый пратэсту былі затрыманыя сотні дэманстрантаў. 20 снежна на прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка агучыў лічбу — 639. Па апошніх звестках, з іх ужо асуджана каля 580 чалавек. Па сведчаннях відавочцаў, у чаканні судоў многім з затрыманых давялося дзве ночы правесці ў халодных аўтазаках.

***

Пра тых, каго асудзілі ў мінскіх судах, можна даведацца па наступных нумарах:

Офіс БХК: +37517 2224801

Праваабарончы цэнтр «Вясна»: +375173310844; +375296875129

ці на сайце ПЦ «Вясна»

Артыкулы па тэме:

  1. Зьбітыя і затрыманыя Рымашэўскі, Севярынец і яшчэ не менш за 300 чалавек (абнаўляецца сьпіс затрыманых)
  2. Затрыманыя актывісты БХД з Мёраў
  3. Кандыдат на пасаду прэзідэнта ад БХД Віталь Рымашэўскі затрыманы
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal
  1. оппозиционер says:

    ДЕРЖИТЕСЬ!!!МЫ С ВАМИ,ПРАВДА НА НАШЕЙ СТОРОНЕ!!!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org