13-03-2011

Лідэры БХД пра сьвяткаваньне Дня Волі

Сустаршыня аргкамітэту “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі распавёў пра падрыхтоўку да акцыі 25 сакавіка. У інтэрв’ю прэс-службе БХД Рымашэўскі заявіў, што Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт можа не дазволіць правядзеньне акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка. “У такім выпадку Менгарвыканкам сам справакуе канфлікт”, – адзначыў палітык, падкрэсьліўшы, што сьвяткаваньне Дня Волі ўсё роўна адбудзецца і будзе выключна мірным.

“Зараз ідзе кампанія падрыхтоўкі да правядзеньне акцыі, у інтэрнэце ёй найбольш актыўна займаецца “Малады фронт”. Аргкамітэт жа спрабуе дамовіцца зь Менгарвыканкамам на выдачу дазволу на правядзеньне акцыі не за тры дні да яе пачатку, як было ў мінулыя гады, а раней. Гэта дапаможа лепш арганізаваць ахову, дамовіцца з праваахоўнымі органамі, якія б маглі гарантаваць бясьпеку ўдзельнікаў акцыі”, – паведаміў Віталь Рымашэўскі.

Сустаршыня БХД таксама распавёў, што ўжо рыхтуюцца да друку матэрыялы з заклікам прыняць удзел у сьвяткаваньні Дня Волі. “Нагадаю, што акцыя плянуецца выключна мірнай”, – падкрэсьліў Віталь Рымашэўскі.

Адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі ў інтэрв’ю прэс-службе БХД распавёў пра сваё стаўленьне да сьвята 25 сакавіка: “Часы, калі была абвешчаная БНР, таксама былі нялёгкімі, але людзі адстойвалі незалежнасьць сваёй краіны нават коштам свайго жыцьця. Таму гэты дзень сьвяты для Беларусі, для нас, якія працягваюць справу лідэраў Беларускай Народнай Рэспублікі. Нягледзячы на цяжкасьці, рэпрэсіі, перасьледы, суды і зьняволеньне, мы маем надзею, што Беларусь атрымае сапраўдную незалежнасьць ужо ў хуткім часе. Гэты гістарычны дзень зьяўляецца яшчэ адным крокам да сапраўднай волі і незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны.”

“Усе годныя людзі, хто памятае гісторыю і змагаецца за свабоду Беларусі, знойдуць магчымасьць належным чыным адзначаць гэты дзень. Адна з гэтых магчымасьцяў – масавая акцыя ў Менску, якая распачнецца а 18-й гадзіне і павінна прайсьці шэсьцем ад плошчы Якуба Коласа да парку Янкі Купалы. Запрашаем усіх далучацца”, – заклікаў Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, у аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі-2011 акрамя аргкамітэту БХД і Маладога Фронту ўвайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, АГП, КХП БНФ, рухі «За свабоду», «Гавары праўду!», «Разам» і іншыя. У пададзенай у Менгарвыканкам заяўцы на мітынг і шэсьце быў пазначаны маршрут: плошча Якуба Коласа — парк Янкі Купалы. Збор удзельнікаў плануецца ў 18-00. Галоўнымі лёзунгамі акцыі 25 сакавіка стануць «Свабоду палітвязьням» і «Незалежнасьць Беларусі».

Раней у Менгарвыканкам былі пададзеныя 2 заяўкі на акцыю 25 Сакавіка. Адна падавалася ад аркамітэта па сьвяткаваньні на шэсьце па маршруце Акадэмія Навук — сквер Янкі Купалы. Другая заяўка ад Маладога Фронту дэкляравала правядзеньне альтэрнатыўнага шэсьця да Дня Волі ад Плошчы Свабоды да плошчы Незалежнасці. Але пазьней атрымалася знайсьці паразуменьне і была перапададзеная супольная заяўка на адзінае мерапрыемства.

Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулы па тэме:

  1. Сьвяткаваньне Дня Волі будзе супольным. Каментар Віталя Рымашэўскага
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org