20-03-2011

Сустрэча без Рымашэўскага

19 сакавіка на другую палову дня ў Гомелі была заплянаваная сустрэча экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага з мясцовымі прыхільнікамі стваранай партыі “Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя”. Аднак на сустрэчу прыехаў толькі Вадзім Кабанчук, які пасьля арышту сустаршыня Паўла Севярынца, адказвае за сувязь з рэгіёнамі.

Кабанчук патлумачыў, што КДБ адмяніў дазвол Віталю Рымашэўскаму на паездку ў Гомель. Палітык знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд, таму ён мусіў мець пісьмовы дазвол на вандроўку.

У БХД склалася надзвычай складаная сытуацыя. Двух лідэраў – Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага – улады вінавацяць у масавых беспарадках. На думку Кабанчука, Паўла Севярынца не выпускаюць з-за кратаў з прычыны ранейшага пакараньня “хіміяй”. Актывіст лічыць, што зараз трэба пашыраць інфармаваньне насельніцтва пра сытуацыю ў краіне з выбарамі, пра брутальны разгон 19 сьнежня ў Менску мірнай акцыі пратэсту. І рыхтавацца да чарговага зьезду БХД, каб зноў падаваць дакумэнты ў Мін’юст на рэгістрацыю партыі, прынамсі, каб мець магчымасьць дзейнічаць ў прававым полі як аргкамітэт партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.

Удзельнікам сустрэчы прэзэнтаваны дыск “Плошча 2010”, які ўяўляе сабой дайджэст відэаперадачаў розных тэлекампаніяў. На ім бачна, як Віталь Рымашэўскі спрабуе спыніць невядомых нападнікаў на Дом ураду 19 сьнежня.

Крыніца – Радыё “Свабода”

Артыкулы па тэме:

  1. КДБ забараніў Рымашэўскаму наведаць Гомельшчыну
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org