29-12-2010

Другі допыт Рымашэўскага ў КДБ і сустрэча з яго адвакатам

У панядзелак адбыўся другі допыт Віталя Рымашэўскага, падчас якога з ім другі раз змог сустрэцца яго адвакат. Стан здароўя Віталя здавальняючы, нягледзячы на пэўныя праблемы. Кандыдат у прэзідэнты ад БХД на выбарах 2010 года трымаецца мужна, цвёрда стаіць на сваёй пазіцыі, што акцыя была мірная і ён зрабіў усё, што ад яго залежала, каб прадухіліць правакацыі, звязаныя зь біцьцём шкла ў доме ўрада.

Перадачу, якую ў сваякоў Рымашэўскага прынялі толькі ў канцы мінулага тыдня, ён атрымаў. Але Бібліі яму пакуль так і не далі, хаця на грошы для набыцця Бібліі былі пераведзеныя на яго турэмны рахунак.

Таксама стала вядома, што ў аўторак ў 9-30 раніцы павінны распачацца судовыя разгляды скаргаў адвакатаў усіх  затрыманых у КДБ, зьвязаных са змяненнем меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Адвакат Рымашэўскага таксама падаў скаргу на зьмяненьне меры стрымання на падпіску аб нявыездзе. Ён упэўнены, што падпіскі аб нявыездзе будзе цалкам дастаткова для працягнення расследавання.

Артыкулы па тэме:

  1. Рымашэўскі і Севярынец – у следчым ізалятары КДБ
  2. Наста Рымашэўская: Майго мужа сёння дапытвалі ў КДБ
  3. Маці Рымашэўскага: У калідоры КДБ я бачыла Раманчука і Цярэшчанку
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org