16-11-2010

На мяжы затрымалі кіраўніка выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага

Увечары 14 лістапада на беларуска-літоўскай мяжы быў затрыманы кіраўнік выбарчага штабу Віталя Рымашэўскага па Гарадзеншчыне Мікалай Баўсюк.

Паводле Баўсюка, які вяртаўся ў Беларусь рэйсавым аўтобусам, на памежным пункце “Прывалкі” яго трымалі каля двух гадзін. Спачатку мытнікі доўга глядзелі ягоны пашпарт, потым – рэчы, нават прасілі вывернуць кішэні. Апасля падыйшлі двое ў цывільным і вывелі Баўсюка дзеля складання Акту дагляду.

“Было відаць, што ім загадалі апрацоўваць менавіта мяне, больш нікога ў аўтобусе не чаплялі. Мытнік нават не ведаў, як складаць той акт дагляду, тры разы рваў паперу, пакуль напісаў. Падпісваць дакумент я адмовіўся, аднак копію забраў”, – кажа кіраўнік выбрачага штаба прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Мікалай Баўсюк упэўнены, такая пільная ўвага да ягонай асобы тлумачыцца актыўным удзелам у выбарчай кампаніі.

Прэсавая служба БХД

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org