27-12-2010

Наста Рымашэўская: Я ганаруся тым, што ў мяне такі муж, як Віталь

27 снежня Насця Рымашэўская прыйшла з дачкой Евай на прэс-канферэнцыю ў офіс БХД. Выказаўшы сваё меркаванне аб сітуацыі ў Беларусі, яна таксама адказала на некалькі пытанняў «Салідарнасці». Было заўважна, што кожнае слова гэтай далікатнай жанчыне даецца з цяжкасцю.

- Апошні раз я бачыла Віталя, калі ён адпраўляўся на Плошчу. Гэта было каля 18.00 19 снежня. На развітанне ён як звычайна сказаў, каб я не хвалявалася за яго. Да гэтага ён павёз мяне з дачкой з хаты ў месца, якое лічыў больш бяспечным.

Апошні раз я чула Віталя, калі ён патэлефанаваў пасьля затрыманьня. Я тады яшчэ не ведала, што ён ужо быў збіты і затрыманы. Віталь трымаўся вельмі спакойна, сказаў: «Ты за мяне не хвалюйся». Больш я яго не чула. Наступныя суткі ўвогуле не ведала, дзе ён і што з ім …

Хачу падзякаваць людзей за падтрымку, якія нам аказвалі. Падтрымка і салідарнасць – гэта самае неабходнае ў нашых умовах.

Сёння мірныя дэманстранты і кандыдаты ў прэзідэнты сядзяць у турме. А тыя людзі, якія не маглі стрымаць сваёй агрэсіі і ботамі білі людзей, ходзяць на свабодзе. Яны рыхтуюцца да святаў і праводзяць час са сваімі сем’ямі. У мяне такой магчымасці няма …

Беспакараным застаецца і цэлы штат правакатараў, які дзейнічаў на плошчы.

Пытанне тут не ў тым, каб кагосьці трэба пакараць, а ў тым, што калі ёсць людзі, якія не могуць спыніць у сабе зло, то зло трэба спыняць камусьці іншаму.

Я абураная выказваннямі некаторых палітыкаў аб тым, што трэба весці дыялог з Лукашэнкам на нейкіх умовах. Пакуль невіноўныя людзі сядзяць у турме, а рэпрэсіі супраць нязгодных працягваюцца, любы дыялог з гэтай антычалавечай уладай – гэта злачынства.

Я ганаруся тым, што ў мяне такі муж, як Віталь. Ганаруся, як ён дзейнічаў падчас дэманстрацыі, што побач з ім былі паплечнікі, якія яму не здрадзілі і сярод якіх быў Павал Севярынец, таксама знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Што будзе далей, я не ведаю. Імкнуся пра гэта нават не думаць. Каб не было лішніх надзей.

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal
  1. DzDe says:

    Мужный чалавек.

  2. Olga says:

    Наста, трымайцеся, ўсё яшчэ будзе добра!

  3. я says:

    Анастасия,мы с вами! вашим мужем гордятся очень многие. Я им просто восхищаюсь. Он замечательный, умный, небезразличный человек. Держитесь, мы молимся за вас!!!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org