06-10-2010

Прэтэндэнта ў прэзідэнты ад БХД Віталя Рымашэўскага выклікаюць у Фрунзенскі РУУС

Прэтэндэнта ў прэзідэнты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага выклікаюць у сталічнае ўпраўленне міліцыі для праходжання працэдуры дактыласкапіі.Запрашэнне наведаць Фрунзенскі РАУС Віталь Рымашэўскі атрымаў па хатняму тэлефону ўчора ад мужчыны, які прадставіўся як старэйшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Дзімітчык, дазнавацель Фрунзенскага РАУС г. Мінска. У выпадку калі Віталь Рымашэўскі добраахвотна не з’явіцца ў РАУС сп. Дзімітчык пагражаў прымусовай дастаўкай у сталічны райаддзел міліцыі і адміністрацыйнай адказнасцю за няяўку.

Віталь Рымашэўскі катэгарычна адмовіўся ад прапановы сп. Дзімітчыка наведаць Фрунзенскі РАУС. Акрамя таго, прэтэндэнт у прэзідэнты ад БХД лічыць, што абавязковы характар гэтай працэдуры парушае канстытуцыйныя правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і гэтая заканадаўчая норма павінна быць скасавана.

Выбарчы штаб прэтэндэнта ў прэзідэнты ад БХД ацэньвае выклік свайго кандыдата ў Фрунзенскі РАУС як чарговую спробу ўмяшання з боку беларускіх сілавых органаў у хаду выбарчай кампаніі, якая з кожным днём набірае ўсё большыя абароты. Ініцыятыўная група Віталя Рымашэўскага ўпэўнена прытрымліваецца графіку збору подпісаў за вылучэнне свайго кандыдата на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што не можа не турбаваць беларускі рэжым.

Прэсавая служба БХД

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org