04-05-2011

Рымашэўскі выступае сьведкам у cудзе над Саннікавым і іншымі ўдзельнікамі Плошчы.

logo 150x150 Рымашэўскі выступае сьведкам у cудзе над Саннікавым і іншымі ўдзельнікамі Плошчы. Сёньня, у 4-ты дзень разгляду крымінальных справаў над удзельнікамі мірнай акцы пратэсту 19 сьнежня 2010 году ў судах Партызанскага і Кастрычніцага раёну Менску адным са сьведкаў абароны выступае сустаршыня аргкамітэту БХД, былы кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі. Суд над самім Рымашэўскім распачнецца заўтра, 5 траўня ў судзе Фрунзэнскага раёна Менска (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/2) а 10-й гадзіне.
Рымашэўскі ўжо даў паказаньні ў Партызанскім судзе Менска на працэсе над іншым кандыдатам на прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым, сябрам МФ і БХД Уладзімерам Яроменкам, а таксама Ільлём Васілевічам Алегам Гнедчыкам і Фёдарам Мірзаянавым. Сёньня ж ён заяўлены сьведкам у Кастрычніцкім судзе на працэсе над маладафронтаўцам і сябрам БХД Алесем Кіркевічам, а таксама Паўлам Вінаградавым Дзьмітрыем Драздом, Андрэем Пратасенем і так званым «навушнікам» Уладзімерам Хамічэнкам.
У Партызанскім судзе Рымашэшскі адказваў на пытаньні судзьдзі па-беларуску. У сваіх паказаньнях ён казаў што ўдзельнічаў у перадвыбарчай кампаніі, быў на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасьці.
“Мы спрабавалі каардынаваць сваю дзейнасьць зь іншымі кандыдатамі, заклікалі да супольнай працы. Многія з нас мелі аднолькавыя погляды на тое, што ў краіне павінна быць дэмакратыя. Нашыя погляды супадалі. Што да каардынацыі Плошчы, то з Саньнікавым у нас на гэты конт не было сустрэч і каардынацыі”, – распавёў Рымашэўскі.
Рымашэўскі прызнаў, што ён заклікаў на Плошчу, зьбіраў сваіх актывістаў 19 сьнежня ля Чыгуначнага вакзалу – разам зь ім пайшло каля тысячы чалавек. “Мы казалі, што шэсьце нашае мірнае, і калі ёсьць п’яныя, альбо калі, хто мае якія рэчы, якія б маглі выклікаць падазрэньне міліцыі, то будзем такіх перадаваць супрацоўнікам унутраных справаў. І аднаго п’янага мы перадалі міліцыі”, – сказаў ён.
“Калі мы жывем не ў таталітарнай дзяржаве, дзе за іншадумства могуць расстраляць ці кінуць у турму, то мы маем права выказаць нязгоду з вынікам выбараў”.
“На Кастрычніцкай плошчы былі прапановы пайсьці да Адміністрацыі прэзыдэнта і ўзяць яе ў ланцуг, каб не дапусьціць там нападу і пабіцьця шыбаў. Але па якой прычыне людзеі зьмянілі накірунак руху і пайшлі на Плошчу незалежнасьці, я ня ведаю. Тыя ж, хто прарваў першы ланцуг міліцыі на Кастрычніцкай плошчы і пайшлі на праспэкт, не былі з маёй каманды. І, наколькі я ведаю, не з каманд іншых кандыдатаў. І іх цяпер ня судзяць, ні ў гэтым парцэсе, ні ў іншых”.
“Агульнага плану Плошчы не было. На плошчу мы прыйшлі толькі з дамоўленасьцю, вырашыць на месцы, што рабіць далей. Было 7 дэмакратычных кандыдатаў, і ніхто зь іх асобна кіраваць мітынгам ня мог”.
Рымашэўскі зазначыў, што у часе руху калёны заклікаў ДАІ вызваліць частку праспэкту для руху людзей, але людзі ўжо былі на праезднай частцы, рух машынаў і так спыніўся. На Плошчы Незалежнасьці, паводле Рымашэўскага, людзей удалося пераканаць сысьці з праезднай часткі. Чыя на Плошчы была аўдыёапаратура, ён ня ведае.
Тое, што далей адбылося на Плошчы незалежнасьці Рымашэўскі апісаў так: “Пасьля кароткага мітынга прагучаў заклік ісьці да Дома ўраду з патрабаваньнем перамоваў. Сам па сабе такі заклік мог скончыцца мірна, як гэта было 24 кастрычніка. Я не ішоў першым, і падыйшоўшы пачуў звон шкла і праз некалькі хвілінаў я паспрабаваў спыніць гэта. Я спыняў людзей, але адзін гэта зрабіць ня здолеў, тадыя я паспрабаваў сабраць людзей і выставіць ланцуг. Гэта ўжо амаль удалося, але ў гэты момант выйшаў спэцназ. Пасьля таго як спэцназ разагнаў людзей ад Дому ўраду я выйшаў на трыбуну і заявіў, што гэта правакацыя і заклікаў людзей не паддавацца і здаваць пагромшчыкаў міліцыі”.
Рымашэўскі пазнаў Мірзаянава і сказаў, што той паводзіў сябе неагрэсыўна і дапамагаў яму бараніць дзьверы Дома ўраду ад пагромшчыкаў.
Рымашэўскі ў сваіх паказаньнях таксама казаў, што спрабаваў заклікаць да перамоў са спэцназам, пераконваў міліцыянта Яўсеева ня біць людзей, “але мяне ня слухалі”.
“Мы разумелі, што для нас былі небясьпечныя радыкальныя заклікі, таму мы мелі адзіную пазыцыю, заклікалі не паддавацца на правакацыю. Казалі гэта адзін за другім: і я, і Саньнікаў. Калі б мы гэтага не рабілі, то наступствы маглі быць нашмат горшымі. Ахвяраў 19 сьнежня было б нашмат больш”.
“Калі правакатары пачалі біць шыбы, быў агульны стан разгубленасьці”, – сьцьвярджае Рымашэўскі.
Крыніца – Радыё “Свабода”

Артыкулы па тэме:

  1. Рэпэтыцыя Плошчы. Онлайн-рэпартаж
  2. Рымашэўскі: мы дамовіліся, што на плошчы будзе супольны штаб
  3. Стань сьведкам: як пэнсіянэр Пятро Кучко разваліў справу аб масавых беспарадках
  4. Рымашэўскі аб прэзыдэнцкай кампаніі, Плошчы, сытуацыі ў краіне і беларускай апазыцыі
  5. Відэа з плошчы з заклікамі кандыдатаў да кіраўніцтва міліцыі
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal
  1. Доброго Вам пространства, Виталий, позитивных эмоциональных переживаний!

    С уважением и благодарностью Мирзаянова Людмила Федоровна

  2. Доброго Вам пространства, Виталий, свободы самореализации, позитивных эмоциональных переживаний!

    С уважением и благодарностью Людмила Федоровна Мирзаянова

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org