05-05-2011

Пачатак працэсу над Рымашэўскім: цісканіна ля суду, абразы, затрыманьні

1 150x150 Пачатак працэсу над Рымашэўскім: цісканіна ля суду, абразы, затрыманьніУ судзе Фрунзэнскага раёна Менска распачаўся суд над сустаршынём БХД, былым кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім, а таксама іншым кандыдатам у прэзыдэнты Уладзімерам Някляевым, маладафронтаўкай Настай Палажанкай і сябрамі кампаніі “Гавары праўду” Сяргем Вазьняком, Андрэем Дзьмітрыевым і Аляксандрам Фядутам. Ля суда перад пачаткам працэса сабралася ня менш за 200 чалавек, у ліку якіх было шмат сябраў аргкамітэту БХД. У вузкіх дзьвярах утварылася цісканіна. Супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў паводзілі сябе вельмі груба.

У залю, разлічаную на 72 чалавекі пускалі толькі саміх абвінавачаных, журналістаў, прадстаўнікоў амбасадаў і самых блізкіх сваякоў. Астатніх міліцыянты і супрацоўнікі суда ледзь не гвалтам адціскалі ад дзьвярэй. Не пусьцілі нават жонку Рымашэўскага Насту з дачкой Евай і цешчу, вядомую паэтку Галіну Каржанеўскую. Бацьку і брата Віталя пусьцілі, унесшы прыстаўныя крэслы.
Тым ня менш, перад пачаткам суда у залю свабодна прапусьцілі чатырох чалавек, якія назваліся ветэранамі. А ў самой залі апынуліся нейкія студэнты, якія паселі ў некалькі шэрагаў. Яны адмаўляюцца распавесьці, з якой ВНУ і чаму тут знаходзяцца. Рымашэўскі папрасіў усіх саступіць месца яго родным, якія не змаглі патрапіць у залу суда, аднак ніхто зь іх не пагадзіўся.
А перад дзьвярыма суда адбываліся жахлівыя рэчы. Міліцыянты адціскалі ўсіх людзей ад увахода, спрабавалі сарваць бел-чырвона-белую стужачку з шыі маці зьняволенага сустаршыні БХД Паўла Севярынца Тацяны Яўгенаўны. Цешчы Віталя Рымашэўскага, паэтцы Галіне Каржанеўскай мілінцыянт сказаў, што цешча – ня блізкі сваяк і пачаў распавядаць ёй непрыстойныя показкі пра цешчаў.

 

Калі сябры аргкамітэту БХД, хрысьціяне розных канфесіяў, сабраўшыся ў кола, сталі маліцца за ўсіх і ўсё, што адбываецца ў судзе, разганяць іх прыйшоў асабіста палкоўнік Яўсееў.

 

Нагадаем, Віталю Рымашэўскаму і ўсім іншым абвінавачаным па справе акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году, якіх судзяць разам зь ім, паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу інкрымінуецца “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”, што караецца максімальным тэрмінам у тры гады пазбаўленьня волі.

 

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org