05-05-2011

У Тацяны Севярынец у судзе над Рымашэўскім зрывалі з шыі бел-чырвона-белую стужачку

severinec tatjana У Тацяны Севярынец у судзе над Рымашэўскім зрывалі з шыі бел чырвона белую стужачкуУ будынку суда Фрунзенскага раёна Менска, дзе праходзіць суд над сустаршынём БХД, былым кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім адбыўся непрыемны інцыдэнт.  Маёр міліцыі Максім Грышчанка прычапіўся да маці зьняволенага сустаршыні БХД Паўла Севярынца Тацяны Яўгенаўны і пачаў зрываць бел-чыровна-белую стужачку, завязаную ў яе на шыі. Пры гэтым ён грубіў жанчыне і пагражаў затрыманьнем.

У адказ Тацяна Севярынец таксама схапіла яго за гальштук і загадала зьняць, калі ёй нельга мець стужачку на шыі. У выніку жанчыну выціснулі ўніз і прымусілі зьняць стужачку, сказаўшы паводле яе шматлікіх просьбаў “калі ласка”.

Пазьней, калі Тацяна Яўгенаўна ізноў павязала стужачку, Грышчанка і іншы міліцыянт Дзьмітры Курыльчук па мянушцы Егіпет ізноўку прычапіліся да яе. Пакінуць жанчыну ў спакоі прымусіў толькі іх начальнік палкоўнік Ігар Яўсееў. На конт гэтага здарэньня Тацяна Севярынец падала скаргу ў гарадскую пракуратуру горада Менска.

Тацяна Яўгенаўна сама распавяла пра здарэньне:

“Я прыйшла ў суд з павязанай на шыі бел-чырвона-белай стужачкай, каб прыўзьняць настрой сабе і ўсім нашым паплечнкам. Але калі маёр Грышчанка пабачыў гэта, дык азьвярэла наляцелі на мяне: “Зьняць!”, “Зьняць стужачку!” і пачаў раз’юшана дзёргаць мяне за гэтую стужачку. Я тады гэтага Грышчанку сама схапіла за гальштук – “І вы здымайце, мне таксама не падабаецца ваш гальштук!” Ён стаў мяне штурхаць і выпіхваць на лесьвіцу ўніз. Сабралася шмат народу мяне абараняць. Міліцыянты выштурхалі мяне на паверх ніжэй, але пасьля я ўсёткі дамаглася ад іх  ветлівага “здыміце, калі ласка” і на нейкі час зьняла.”

Міліцыянты з ГУУС Менгарвыканкама, “тры багатыры” Ігар Яўсееў, Максім Грышчанка і Дзьмітры Курыльчук-Егіпет добра вядомыя шмат якім сьвядомым беларусам, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэста. Яны заўсёды праяўляюць вялікі імпэт у разгонах акцыяў апазіцыі ды нават мірных малітваў за Беларусь і проста шалеюць, калі бачаць бел-чырвона-белыя сьцягі. Хрысьціяне з аргкамітэту БХД заклікаюць да ўзмоцненай малітвы за гэтых людзей, за вызваленьне ад духа злобы, іх пакаяньне і навяртаньне.

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org