16-05-2011

Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага

Напярэдадні прысудаў у розных раёнах Менску зьявіліся партрэты сустаршыняў аркамітэту БХД Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага. Гэткім чынам прыхільнікі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі патрабуюць справядлівых прысудаў, а таксама вызваленьня Паўла Севярынца і іншых

палітвязьняў.
Таксама партрэты Паўла Севярынца распаўсюджваюць па горадзе і прыхільнікі моладзевага аб’яданьня “Малады Фронт”, заснавальнікам якога ў свой час зьяўляўся Севярынец.
Сябры БХД і МФ нагадваюць усім, хто ўдзельнічае ў несправядлівых прысудах, што ім самім не схавацца ад суду свайго сумленьня і суду Суду Божага.
Нагадаем, у панядзелак 16 траўня ў 10.00 у судзе Заводзкага раёну г. Менску (Партызанскі праспект, 75а) будзе абвешчаны канчатковы прысуд Паўлу Севярынцу, , а таксама Ірыне Халіп і Сяргею Марцалеву Пракурор запатрабаваў паказаць Паўла 3 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем у месцы адбыцьця пакараньня, тобок так званай “хіміі”.
У гэты ж час у панядзелак у судзе у судзе Фрунзенскага раёну г. Менску (вул. Дуніна- Марцінкевіча, 1/2) працягнецца працэс над сустаршынём БХД, былым кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім. Прысуд у гэтым судовым працэсе таксама чакаецца праз адзін-два дні.1305510403 photo0007 Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага

1305510460 photo0009 Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага1305510395 photo0010 Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага1305510476 photo0011 Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага1305511545 sievier150511f5 Напярэдадні прысудаў у Менску зьявіліся партрэты Севярынца і Рымашэўскага

Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулы па тэме:

  1. Ператрусы на кватэрах Севярынца ў Віцебску і Рымашэўскага у Мiнску
  2. Рымашэўскаму зьмякчылі артыкул, тое ж чакае і Севярынца
  3. Акцыя падтрымкі Паўла Севярынца ў Мінску
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org