16-05-2011

Працэс над Віталём Рымашэўскім. Восьмы дзень.

thumbnail 1304696407 Працэс над Віталём Рымашэўскім. Восьмы дзень. Сёньня, 16 траўня працягваецца працэс над экс-кандыдатам у прэзыдэнты сустаршынём БХД Віталем Рымашэўскім, якога судзяць у судзе Фрунзенскага раёну г. Менску разам зь іншым былым кандыдатам у прэзідэнты Ўладзімерам Някляевым, а таксама маладафронтаўкай Настай Палажанкай і актывістамі кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзьмітрыевым і Сяргеем Вазьняком. Сёньня ў судзе разглядаюць відэаматэрыялы.
14.56 Перапынак на 5 -7 хвілін з-за тэхнічных праблем.
Адвакат Тамара Сідарэнка падтрымлівае заўвагу Някляева: на відэа паказваюць Палажанку, а гучаць мужчынскія галасы. Другая карцінка таксама не мянялася, а галасы гучалі невядома адкуль. Доказамі гэтыя кадры ня могуць зьяўляцца.
Вазьняк просіць унесьці заўвагу: людзі ў чорным былі без апазнавальных знакаў, подпісаў на сьпінах не было.
Някляеў кажа, што паказаньні супрацоўнікаў ДАІ наконт разьбітай машыны былі ілжывыя.
14.50 Новае відэа: калёна рушыць па праспэкту. Скажэньні гуку. Зноў гук мяняецца, а на экране стоп-кадр.
14.43 Новы відэаролік – кадры з Прывакзальнай плошчы бяз гуку. Потым глядзяць відэаролік, дзе Саньнікаў кажа: “Рухаемся да Дому ўраду!” Саньнікаў скандуе “Сыходзь!”, народ падхоплівае. Рымашэўскі зь мікрафонам: “Трэба патрабаваць свабодных дэмакратычных выбараў без Лукашэнкі”. Наста Палажанка пытаецца ў людзей: “Ці хочаце вы перамен?”
14.36 Прагляд чарговага відэароліка пра падзеі на Кастрычніцкай плошчы 19 сьнежня. Прамаўляе Саньнікаў, за ім – Дзьмітрыеў. Кадры з лягатыпам “Нашай нівы”: Рымашэўскі заклікае ісьці на Кастрычніцкую плошчу.
Кадры “Нашай Нівы” з вуліцы Калектарнай. Гучна чутны выбухі шумавых гранат. Буйным плянам – зьбіты Някляеў, яму спрабуюць аказаць першую дапамогу. Нясуць на руках. Някляева паклалі на канапу ў офісе. Хлопец з разьбітай галавой. Кроў на галаве, хлопцу галаву забінтавалі. Прыехала хуткая дапамога. Мэдыкі аказваюць дапамогу, пасылаюць за насілкамі ў машыну.
Някляеў буйным плянам, добра бачныя сур’ёзныя пашкоджаньні, кроў, гематомы. Някляева пагрузілі ў хуткую дапамогу і павезьлі.
14.31 Сяргей Вазьняк тлумачыць на відэа, што акцыя на плошчы будзе выключна мірнай. Прыцягнуць людзей да крымінальнай адказнасьці за тое, што яны прыйшлі на плошчу да навагодняй ёлкі, немагчыма.
14.09 Працэс аднавіўся. Зноў тэхнічныя праблемы, відэаролік ідзе бяз гуку. Уладзімер Някляеў абурыўся.
Зноў праглядаюць відэаролік пра сустрэчу з выбарцамі сяброў выбарчага штаба Някляева – Сяргея Вазьняка і Віктара Гарбачова.
Гук наладзілі, але даволі ціхі.
12.35 Доўга шукаюць чарговыя відэафайлы. Узьніклі тэхнічныя праблемы. Судзьдзя аб’явіла перапынак да 14 гадзін.
12.22 Пракурор лічыць, што мэтазгодна паглядзець відэаролікі з плошчы. Адвакаты пярэчаць
На чарговым відэароліку – сустрэча Вазьняка і яшчэ аднаго чалавека з выбарцамі. Вазьняк кажа пра плошчу.
12.07 Някляеў чытае на відэа свой верш. Прысутныя ў залі суду паспрабавалі апладыраваць, але судзьдзя спыніла апладысмэнты: “Цішыня ў залі!”
Судзьдзя пытаецца ў пракурора і абароны, а таксама абвінавачаных, на праглядзе якіх ролікаў яны настойваюць.
Паказваюць чарговы выступ Някляева на сустрэчы з выбарцамі, дзе ён адбыўся, не сказалі. 11.51 Паказваюць выступ Някляева па Беларускаму тэлебачаньню.
11.40 Працягваецца прагляд таго ж самага роліка – сустрэчы Някляева з выбарцамі ў Барысаве.
Скончылі праглядаць першы ролік. Чамусьці запусьцілі відэаролік з выступам Міколы Статкевіча. Праз хвіліну спынілі. Доўга шукаюць патрэбныя файлы.
11.35 Судзьдзя папрасіла абвінавачанага Дзьмітрыева зачыніць ноўтбук і пакласьці яго за сьпіну абвінавачанага Някляева.
11.22 Наста Палажанка папрасіла зрабіць перапынак на 5 хвілін.
11.10 На відэа. Някляеў кажа, што яго прэзыдэнцкая кампанія пасьля выбараў адразу ж ператвараецца ў парлямэнцкую кампанію, бо не за гарамі парлямэнцкія выбары – у 2012 годзе.
11.00 Някляеў глядзіць відэа стоячы. У залі прыкладна тры дзесяткі студэнтаў альбо БРСМаўцаў. Хтосьці сьпіць, але бальшыня слухае на відэа альтэрнатыўнага экс-кандыдата ў прэзыдэнты.
10.50 Фрагмэнт з відэа. Някляеў узгадвае папярэджаньне генпракуратуры пра крымінальную адказнасьць за выхад на плошчу. Адказвае на пытаньне пра мову. Кажа пра недапушчальнасьць прымушаць людзей гаварыць на любой мове, але акцэнтуе ўвагу, што кожны беларус павінен ганарыцца сваёй мовай і гаварыць на ёй.
10.20 У залі прадстаўнікі АБСЭ, амбасадар Нямеччыны ў Беларусі спадар Вайль, літаратары Ўладзімер Алоў, Язэп Янушкевіч, мастак Аляксей Марачкін.
10.09 Судовае паседжаньне пачалося з прагляду відэаматэрыялаў. Праглядаюць ролік сустрэчы з выбарцамі ў Барысаве. Давераная асоба Віктар Гарбачоў прадстаўляе кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Паводле Радыё “Свабоды”.
Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулы па тэме:

  1. 5 траўня суд над Віталём Рымашэўскім. Станьце сьведкамі і прыходзьце падтрымаць.
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org