18-05-2011

Віталь Рымашэўскі: “Людзі выйшлі на плошчы, каб змагацца са страхам, хлусьнёй і беззаконьнем”

thumbnail 1305718594 Віталь Рымашэўскі: “Людзі выйшлі на плошчы, каб змагацца са страхам, хлусьнёй і беззаконьнем”

Тэкст выступу Віталя Рымашэўскага пад час свайго апошняга слова ў судзе:

“Я дзякую суду за магчымасьць сказаць апошняе слова, але спадзяюся, што апошнім яно будзе толькі ў гэтым працэсе, і я яшчэ здолею ў гэтым горадзе, у гэтым сьвеце і ў гэтым жыцьці выказаць сваю думку.
Перадусім зьвяртаю ўвагу на прагледжаныя тут відэаматэрыялы, сьледчы не далучыў відэаматэрыялы з Плошчы Незалежнасьці, бо мяне зь Севярынцам не абвінавачвалі ў гэтым эпізодзе, а толькі ў закліку на Кастычніцкую плошчу і выхад на праезжую частку. Але суд глядзеў матэрыялы з плошчы Незалежнасьці. Тады чаму мне перакваліфікавалі справу.
Мне сорамна за нашую судовую сістэму, прашу прабачэньне ў судзьдзі і пракурора, якія вымушаныя ў ёй працаваць зараз.
Чаму абвінавачваньне праігнаравала сьведчаньні шматлікіх сьведкаў з боку абароны, якія казалі, што мы рабілі ўсё магчымае для забесьпячэньня грамадскага парадку.
Я размаўляў з начальнікам ДАІ Карзюком, каб вылучыць частку прасьпекту, каб забясьпечыць рух ня толькі людзей, але і машынаў, а спадар Карзюк перакрыў увесь прасьпект.
Сьледзтва доўга шукала людзей, якія быццам бы людзей арганізоўвалі людзей высьці на праезжую частку. Ёсьць чалавек, які сам пра сябе сьведчыў, што ішоў на чале калоны і перакрываў рух транспарту – гэта Д.М. Карзюк. Ён даваў загадзя хлусьлівыя паказаньні, бо толькі ён сьведчыць, што мы ішлі на чале калоны. Ён ня толькі даў хлусьлівыя паказаньні, але і не зьявіўся ў суд. Магчыма, ён зараз па-за межамі Беларусі якраз і атрымлівае зараз ад заходніх спонсараў ганарар за арганізацыю Плошчы, трэба
Пра абставіны затрыманьня. Мяне вялі так, што я ўвогуле ня ведаў, дзе я знаходзіўся. Мяне завялі, паклалі тварам на стол. Я сказаў, калі я ў СІЗА КДБ, гэта для мяне гонар, бо ў 30-я гады там сядзела і было закатавана вельмі шмат годных беларусаў.
Я спачуваю судзьдзі і пракурору, бо вельмі б не хацеў знаходзіцца на вашым месцы, я ганаруся, што знаходжуся на лаве падсудных зь вядомым паэтам і ішнымі годнымі людзьмі.
Я ня ведаю, што горш: пазбавіць жыцьця, ці забіць у чалавека веру ў правасудзьдзе, веру ў праўду. Наіўныя вы, наіўны чалавек, які думае, што на Плошчу прывялі людзей чыесьці заклікі, іх прывяла туды прага да Праўды. Яны выйшлі туды за нашу і вашу свабоду, спадар судзьдзя і спадар пракурор. Выйшлі, каб змагацца са страхам, хлусьнёй і беззаконьнем.
Так, туды прыйшлі розныя людзі – у стане алкагольнага апьяненьня, і іншыя, а хтосьці прыйшоў туды на працу, каб выканаць загады.
Жорсткія прысуды накіранаваныя на тое, каб людзі больш не прыйшлі на Плошчу. Але яны ўсё адно будуць выходзіць на Плошчу і пакуль у нашай краіне пануе страх і беззаконьне, і пасьля, ужо тады, калі ў нашай краіне будуць свабодныя і справядлівыя выбары, яны ўсё адно будуць выходзіць на Плошчу, у памяць пра гэтыя жорсткія разгоны і ахвяры ў змаганьні за праўду.
Засьценкі КДБ у 1936, 1937, 1938 памятаюць ня толькі тых нявінных людзей, якіх расстрэльвалі, але і тых энкавэдзістаў, якія расстрэльвалі раней, а пасьля іншыя расстралялі іх саміх.
Мне просяць умоўнае пакараньне, але выйшаўшы з засьценкаў СІЗА, я адчуў на сабе, што такое ўмоўнае пакараньне. Ня будзе свабоды ні для мяне, ні для маёй сям’і, пакуль ня будзе свабоды ў краіне.
Я адчуваю сваю віну за тое, што зараз у калоніі ўзмоцненага будуць сядзець малыдыя хлопцы, я буду змагацца за іх вызваленьне.
Калі 19-га сьнежня прыйшла інфармацыя, што зьбіты ці забіты Някляеў. Калі мы сёньня спужаемся шумавых гранатаў, заўтра нас будуць страляць з рэвальвераў.
Я дзякую сотням тысячаў веруючых, якія зараз моляцца па ўсёй Беларусі за ўсіх зьняволеных, я хацеў бы хоць колькі быць годным гэтых малітваў.
Я дзякую сотням тысячаў веруючых, якія зараз моляцца па ўсёй Беларусі за ўсіх зьняволеных, я хацеў бы хоць колькі быць годным гэтых малітваў.
Свабодныя і спрвядлівыя выбары – гэта вельмі важна. Выбары сапраўды ў нас былі сфальсіфікаваныя, пра гэта сьведчаць і шматлікія вынікі назіраньняў, і вынікі незалежных дасьледваньняў. Але гэта не адзінае, што патрэбна. На свабодных выбарах у Нямеччыне быў абраны Гітлер. Трэба, каб беларускае грамадзтва выбрала тыя каштоўнасьці, якія змаглі б прывесьці да свабоды.
Я не лічу сябе больш годным за спадарыню судзьдзю і пракурора, дзьверы цэркваў адчыненыя, і судзьдзя, пакаяўшыся, зможа стаць у будучыні кіраўніком аркамітэту БХД.
Несумяшчальнае ўшанаваньне забітых у Курапатах і іх забойцаў, Леніна, Дзяржынскага, ідалы якіх стаяць на нашых вуліцах. У Бібліі ёсьць два шляхі: шлях сьмерці і шлях жыцьця. Я заклікаю ўсіх тут прысутных, па абодва бакі лаваў падсудных абраць шлях жыцьця”.
Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org