25-05-2011

БХД заклікае польскія ўлады спыніць перасьлед Жукаўца

thumbnail 1306322352 БХД заклікае польскія ўлады спыніць перасьлед ЖукаўцаАргкамітэт па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” вельмі занепакоены судовай справай супраць дзеяча беларускай апазыцыі, праваабаронцы й сябры БХД Андрэя Жукаўца, які перасьледуецца польскімі судовымі органамі на замову дыктатарскага рэжыма Лукашэнкі. З гэтай нагоды БХД заклікае ўлады Польшчы разабрацца зь беззаконьнем, што чыніцца ў справе Андрэя Жукаўца на працягу апошніх 10 гадоў.
“Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” просіць правесьці сьледзтва ў справе фальшаваньня крымінальнай справы супрацоўнікамі Беластоцкага суда й пракуратуры ў дачыненьні да беларускага патрыёта Андрэя Жукаўца. Ён фінансаваў будаўніцтва праваслаўнага храму ў гонар Іконы Божай Маці Менскай, аздараўленьне дзяцей-інвалідаў, падтрымліваў матэрыяльна і тэхнічна беларускіх праваабаронцаў і дэмакратычных актывістаў.
Пасьля затрыманьня ў 1996 годзе на фірму Жукаўца «Трэйс» былі скіраваныя праверкі Менгарвыканкама й КДБ. Паводле дырэктывы Лукашэнкі фірму зачынілі, хаця ня мелі на гэта права: фірма для сваёй дзейнасьці ўзяла крэдыт у 700 тысяч даляраў і мусіла яго сплочваць. На падставе сфабрыкаваных фактаў была ўзбуджана крымінальная справа.
Пасля закрыцьця фірмы Жукавец спрабаваў пагашаць крэдыты, але банк гэтыя грошы не прымаў. Праблемы ў бізнэсе Жукавец зьвязвае з актыўнай дапамогаю “Маладому Фронту”. Андрэй вымушаны быў пакінуць Беларусь і прасіць палітычнага прытулку ў Польшчы. Але перасьлед не спыніўся і за межамі Беларусі.
Судовыя паседжаньні над Жукаўцом у Польшчы цягнуцца амаль 10 гадоў, беларускі бок патрабуе яго экстрадыцыі. Па гэтай справе Жукавец быў арыштаваны ў 2001 г. і ў Польшчы, правёў у зьняволеньні 85 дзён, больш за месяц трымаў галадоўку. З-пад арышту яго вызвалілі пасьля ўмяшальніцтва былога прэзыдэнта Польшчы, на той час генэральнага пракурора Леха Качыньскага.
У польскім судзе Жукавец і цяпер патрабуе, каб яго не судзілі паводле дакумэнтаў, якія ў выглядзе ксэракопіяў прадстаўленыя суду. Да таго ж іх пераклады на польскую мову не адпавядаюць арыгіналам.
Калі Жукаўца прызнаюць вінаватым, яму пагражае 10 гадоў зьняволеньня й экстрадыцыя ў Беларусь. Зь лістамі ў абарону Жукаўца яшчэ ў 1999 годзе выступалі палітычныя й грамадзкія дзеячы: Юры Хадыка, Алег Трусаў, Алесь Бяляцкі, Павал Севярынец ды інш.
Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org