25-05-2011

Рымашэўскі: трэба дамагацца вызваленьня ўсіх палітвязьняў, а ня толькі кандыдатаў

thumbnail 1306327408 Рымашэўскі: трэба дамагацца вызваленьня ўсіх палітвязьняў, а ня толькі кандыдатаўСустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, былы кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі пракамэнтаваў заявы Лукашэнкі пра тое, што той гатовы вызваліць усіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта краіны. “Трэба дамагацца вызваленьня ўсіх палітвязьняў, а ня толькі кандыдатаў”, – сказаў ён.
“Мы мусім патрабаваць вызваленьня таксама шараговых удзельнікаў Плошчы, якім далі па 2-4 гады турмы. На волі павінны быць усе палітвязьні, як засуджаныя па выніках 19 сьнежня, так і ў выніку іншых падзеяў”, – адзначыў сустаршыня БХД.
“Гэтая заява Лукашэнкі сьведчыць, што, як я ўжо неаднойчы казаў, тое, колькі праседзяць людзі за кратамі, залежыць ад усіх нас, ад пазыцыі кожнага. І вельмі важна, каб усе дэмакратычныя сілы праявілі настойлівасьць і еднасьць у гэтым пытаньні”, – лічыць палітык.
“Гэтая заява стала магчымай, і дзякуючы досыць цьвёрдай пазыцыі Эўразьвязу і Злучаных штатаў. Я спадзяюся, што ўлады зразумелі, што без вызваленьня палітвязьняў ніякага эканамічнага супрацоўніцтва з Захадам ня будзе. Адыграла сваю ролю тут і Расея, якая, скарыстаўшыся ізаляцыяй Беларусі, спрабуе выкарыстаць яе для ўласнай нажывы. Сёньня пытаньне перамоваў з Захадам – гэта няпроста пытаньне прэстыжу ці палітычных дывэдэндаў, гэта пытаньне захаваньне незалежнасьці краіны”, – падкрэсьліў Віталь Рымашэўскі.
Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулы па тэме:

  1. “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.
  2. БХД патрабуе вызвалення лідэраў і актывістаў дэмакратычнага руху
  3. Відэа з плошчы з заклікамі кандыдатаў да кіраўніцтва міліцыі
  4. Евангельле для палітвязьняў
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org