30-05-2011

Віталь Рымашэўскі падае апэляцыю на вырак суду

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” намераны 30 траўня аб 11-й гадзіне падаць у Менскі гарадзкі суд апэляцыю на несправядлівы і палітычна матываваны прысуд, вынесены яму 20 траўня.

Нагадаем, што 20 траўня суд Фрунзэнскага раёну Менска прысудзіў Віталя Рымашэўскага да двух гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна.

“Пракурор назваў адзінай зьмякчаючай акалічнасьцю наяўнасьць непаўнагадовай дачкі на ўтрыманьні. Безумоўна, я рады штодня бачыць гэтую “акалічнасьць”, быць разам са сваёй сям’ёй. Але для мяне ўмоўны тэрмін – гэта не свабода. Гэтыя ўмовы я адчуваў на сабе пасьля вызваленьня зь СІЗА КДБ. Беларускія дэмакратычныя палітыкі нават без умоўнага прысуду могуць у любы момант апынуцца за кратамі”, – адзначыў сустаршыня БХД пасьля выхаду з залі суду.

 

Артыкулы па тэме:

  1. “Грані-ТБ.ru” нагадала нам аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску.
  2. Прысуд Віталю Рымашэўскаму 2 гады ўмоўна (Фота).
  3. Паўлу Севярынцу прысудзілі 3 гады “хіміі” і выпусьцілі ў судзе (фота).
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org