06-06-2011

Віталь Рымашэўскі ўзяў удзел у канферэнцыі па праблеме палітвязняў у Беларусі

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі ўзяў удзел у канферэнцыі, якая прайшла ў Бруселі і была прысвечана праблеме наяўнасці палітвязняў у Беларусі. thumbnail 1320393158 Віталь Рымашэўскі ўзяў удзел у канферэнцыі па праблеме палітвязняў у БеларусіЭкс-кандыдат у прэзыдэнты правёў сустрэчы з еўрадэпутатамі-членамі рабочай групы па Беларусі, прадстаўнікамі праваабарончых ініцыятыў Еўрапарламенту, кіраўніцтвам Еўрапейскай народнай партыі.”Я лічу, што трэба прыкладаць усе намаганні, каб вызваліць палітвязняў. Усе яны могуць выйсці на свабоду ўжо бліжэйшыя месяцы. Перадусім, пытанне іх вызвалення залежыць ад палітыкі Еўразвязу. Трэба рабіць усё магчымае для вызвалення палітвязняў. І я працягну гэта рабіць”, – адзначыў палітык.

“Уся дэлегацыя была адзінадушна за адмову ад якіх-небудзь кантактаў, перамоваў з рэжымам да вызвалення палітвязняў. Ува ўсіх, з кім мы камунікавалі, было жаданне дапамагчы палітзняволеным у Беларусі”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

 

Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org