21-06-2011

Рымашэўскі: злачынства супраць народу здзяйняюць не пратэстоўцы, а тыя, хто ім замінае выказваць свае меркаванні

rymasheuski11 Рымашэўскі: злачынства супраць народу здзяйняюць не пратэстоўцы, а тыя, хто ім замінае выказваць свае меркаванні Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, былы кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі пракаментаваў больш за пяцігадзінны выступ Аляксандра Лукашэнкі. “Складваецца адчуванне, што ён апрануў нават не ружовыя, а чорныя акуляры, праз якія нябачна рэчаіснасці”, – адзначыў ён.

“Ён заявіў, што пратэстоўцы здзяйсняюць злачынства супраць беларускага народу. Але ўсё якраз –такі наадварот. Менавіта спантанныя пратэсты адлюстроўваюць сапраўдныя меркаванні людзей. А спроба пазбавіць іх права голасу і ёсць сапраўдным злачынствам супраць беларускага народу”, – лічыць палітык.

“Тое, што было прамоўлена ў дачыненні да палітвязняў сведчыць, што захады кампаніі салідарнасці, міжнародны ціск і дзеянні дэмакратычных палітыкаў з іншых краін займелі сваё ўплыў. Яшчэ пару месяцаў назад у адрас кандыдатаў і іншых затрыманых за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня гучала, што яны ці не самыя злосныя злачынцы, а сёння ён кажа, што ім няма чаго рабіць у вязьніцах. Гэта значыць, што мы павінны і надалей дамагацца вызвалення ўсіх палітычных вязняў. Еўрапейскім палітыкам і дыпламатам таксама варта больш увагі звярнуць на гэтае пытанне”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Крыніца – Прэсавая служба БХД

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org