08-10-2011

Рымашэўскі: Літва павінна задумацца над паводзінамі беларускіх дыпламатаў за мяжой

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмкратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў паводзіны беларускіх дыпламатаў у Вільні.

thumbnail 1317984175 Рымашэўскі: Літва павінна задумацца над паводзінамі беларускіх дыпламатаў за мяжой“Я не бачу ў тым, што адбылося, нічога дзіўнага. Дыпламаты паводзілі сябе ў адпаведнасці з нормамі палітычнай культуры беларускіх уладаў. Правільна заўважылі літоўскія журналісты, калі сказалі ім, што яны не ў Беларусі”, – адзначыў экс-кандыдат у прэзідэнты.

Паводле яго слоў, літоўскім палітыкам варта звярнуць увагу на паводзіны беларускіх чыноўнікаў і дыпламатаў за мяжой. “Калі яны дазваляюць сабе такое ў чужой краіне, у дачыненні да незалежных журналістаў, то лёгка ўявіць, як яны паводзяць сябе ў Беларусі. Еўрапейскія палітыкі павінны зразумець, наколькі беспакарана яны адчуваюць сябе ў Беларусі”, – падкрэсліў ён.

Як паведамляў Тэлеграф, у Вільні 6 жніўня каля 21:15 на скрыжаванні вуліц Навагрудская і Альгерда дарадца беларускай амбасады Яраслаў Дзхіціеўскі на аўтамабілі Volkswagen Jetta з зялёнымі дыпламатычнымі нумарамі урэзаўся ў мікрааўтобус Renault, а той – у аўтамабіль BMW. П’яны дыпламат не пацярпеў, а ў іншых машынах людзей не было.

Паколькі дарадца мае дыпламатычную недатыкальнасць, літоўская паліцыя перадала якія прыехалым прадстаўнікам амбасады Беларусі. Між тым кіроўца іншага аўтамабіля з амбасады накінуўся на журналіста Яўнюса Матоніса, які здымаў ДТЗ. Не прадставіўшыся, ён патрабаваў спыніць здымку, пагражаючы па-руску даць журналісту “па морде”. Мужчына супакоіўся, калі іншыя журналісты, якія працавалі на месцы, патлумачылі яму, што ён не ў Беларусі. Пасля гэтага ён, уздыхаючы, стаў збіраць дэталі разбітага аўтамабіля амбасады.

Крыніца – Telegraf.by

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org