08-10-2011

Рымашэўскі: адмаўляцца ад асуджаных у Бабруйску – злачынства

Адзін з заснавальнікаў БХД Віталь Рымашэўскі заяўляе, што палітвязьнямі варта лічыць усіх 14 асобаў, разам з трыма бабруйскімі “анархістамі”, у тым ліку сябрам аргкамітэту БХД Яўгенам Васьковічам. І далучэньне іх да сьпісу палітвязьняў азначае, што жыцьцё гэтых людзей будзе выратавана і іх не пакінуць за кратамі.

thumbnail 1318002263 Рымашэўскі: адмаўляцца ад асуджаных у Бабруйску   злачынства«Для мяне Яўген Васьковіч нічым не адрозьніваецца ад іншых, хто пакуль за кратамі. Можа, крыху большай мужнасьцю, бо ён, можа, зрабіў неразумны ўчынак, які мы, безумоўна, асуджаем. Але мужны ўчынак. Ён адрозьніваецца яшчэ і мужнымі паказаньнямі падчас суду, бо ён не адмаўляўся ад таго, што ён зрабіў. І пакідаць чалавека ў вязьніцы будзе амаральным. Ці будуць далучаныя гэтыя хлопцы да палітвязьняў, гэта пытаньне, якое можна вырашыць у Беларусі. Ня трэба спасылацца на нормы міжнароднага права. Бо тут відавочна, што няма такіх прэцэдэнтаў нават у Беларусі, каб за пашкоджаньне на 30 даляраў далі 7 гадоў вязьніцы. Прычым, пракурор у залі суду абвінавачвае Яўгена Васьковіча як палітычнага злачынцу. І зараз адмаўляцца ад гэтых людзей — гэта таксама будзе злачынства».

Віталь Рымашэўскі, аднак, выказвае ўхваленьне таго, што ў Беларусі будуць кансалідавана змагацца за вызваленьне ўсіх 14 асобаў: Мікалая Статкевіча, Зьмітра Бандарэнку,Андрэя Саньнікава, Алеся Бяляцкага, Мікалая Аўтуховіча, Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамалотава і Арцёма Пракапенку.

Крыніца – Радыё Свабода

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org