13-10-2011

Рымашэўскі: улады яшчэ больш папсавалі свой імідж

thumbnail 1318502366 Рымашэўскі: улады яшчэ больш папсавалі свой імідж“Папраўкі ў законы аб грамадскіх арганізацыях і органах дзяржбяспекі бессэнсоўныя, дыскрымінацыйныя і яшчэ больш пагаршаюць імідж беларускіх уладаў”. Такое меркаванне выказаў БелаПАН кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, сустаршыня аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго слоў, гэтыя заканадаўчыя ініцыятывы супярэчаць дэклараванай уладамі гатоўнасці пайсці на саступкі Захаду і весці дыялог з грамадзянскай супольнасцю.

Пры гэтым палітык адзначыў, што папраўкі ў закон аб органах дзяржбяспекі толькі “ўзаконьваюць практыку дзейнасці спецслужбаў, якая ўжо склалася”.

“Дзеючыя законы імі паўсюдна парушаюцца, дзейнасць судоў і пракуратуры носіць, хутчэй, дэкаратыўны характар”, – сказаў Рымашэўскі ў інтэрв’ю БелаПАН.

На яго думку, практычнае прымяненне гэтага законапраекта, у выпадку яго прыняцця, будзе залежыць ад здольнасці дэмакратычнага грамадства супрацьстаяць рэпрэсіям, а таксама ад пазіцыі па гэтым пытанні еўрапейскіх краін.

Што тычыцца прынятых парламентам паправак у заканадаўства, якія ўзмацняюць адказнасць за грамадска-палітычную дзейнасць, то, як лічыць экс-кандыдат у прэзідэнты, іх мэта – перашкодзіць фінансаванню палітычных партый і НДА, якія атрымліваюць падтрымку з-за мяжы.

“Але ўлады павінны разумець: паменшыць залежнасць партый і арганізацый ад замежных дзяржаў на справе можна не забаронамі, а гарантыямі, наяўнасцю сістэмы падтрымкі ўсіх без выключэння арганізацый ўнутры краіны”, – перакананы Віталь Рымашэўскі.

Крыніца – БелаПАН

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org