13-10-2011

Віталь Рымашэўскі пра фігурантаў “бабруйскай справы”: Перакананы, што гэтыя маладыя людзі таксама палітзняволеныя

12 кастрычніка з ініцыятывы аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і кампаніі “Гавары праўду!” у Мінску адбыўся круглы стол па пытанні вызвалення палітвязняў. У пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі палітычных і грамадскіх арганізацый, праваабаронцы, сваякі палітзняволеных, найперш фігурантаў “бабруйскай справы”: Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамалотава і Арцёма Пракапенкі.

Як лічыць грамадскі актывіст Аляксандр Фядута, тое, што “бабруйская тройка” не трапіла ў спісы, на падставе якіх праваабаронцы маглі патрабаваць прызнання іх палітзняволенымі, — вынік “страусінай пазіцыі” іх блізкіх і пазіцыі адвакатаў, “якія лічылі, што галоўнае не распаўсюджваць ніякай інфармацыі”.

“Сёння ў Беларусі ёсць 14 чалавек, якія знаходзяцца за кратамі і за вызваленне якіх змагаюцца дэмакратычныя партыі і грамадскія актывісты, — нагадаў у інтэрв’ю БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі. — Мы просім Еўрапейскі саюз, дэмакратычныя краіны свету падтрымаць нас у гэтым змаганні. Да трох фігурантаў так званай “бабруйскай справы” ёсць некаторыя пытанні ў вызначэнні злачыннасці прысуду, які быў вынесены ім. Гэты судовы працэс адбываўся ў Бабруйску, праваабаронцы, на жаль, не змаглі яго наведаць. І сёння неабходна вынесці для шырокай грамадскасці ўсе факты і акалічнасці пра гэты працэс. З гэтых хлопцаў робяць злачынцаў, хаця ў гэтай краіне ўсе судовыя працэсы адбываюцца з парушэннямі. Я перакананы, што гэтыя маладыя людзі таксама палітзняволеныя.

Сёння адбылася размова з іх сваякамі, мы знаёміліся з матэрыяламі прысуду, слухалі сведак, якія былі ў судзе. Мы дамовіліся, што праца над рэабілітацыяй гэтых хлопцаў будзе працягвацца і ў бліжэйшыя пару тыдняў праваабаронцы зробяць сваё заключэнне”.

Крыніца – БелаПАН

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org