06-11-2011

Віталь Рымашэўскі: беларуская ўлада ўзяла курс на рэвалюцыю

Віталь Рымашэўскі лічыць, што да істотных зменаў папраўкі да закона аб масавых мерапрыемствах, якія 3 лістапада Канстытуцыйны суд РБ прызнаў законнымі, не прывядуць. Ён кажа, што не беларуская апазіцыя, а беларуская ўлада ўзяла курс на рэвалюцыю.

- Як Вы ацэньваеце рашэнне Канстытуцыйнага суда прызнаць законнымі папраўкі да закона аб масавых мерапрыемствах?

thumbnail 1320393158 Віталь Рымашэўскі: беларуская ўлада ўзяла курс на рэвалюцыю- Нічога іншага ад Канстытуцыйнага суда чакаць не даводзілася, бо нашы суды не з’яўляюцца незалежнымі. Яны хутчэй з’яўляюцца шырмай, усе іх рашэнні прадказальныя.

- Як новы закон аб масавых мерапрыемствах адаб’ецца на дзейнасці апазіцыі? Якія магчымасці застаюцца для правядзення акцый?

- Будзем шукаць спосабы. Як паказалі “маўклівыя акцыі пратэсту”, на правядзенне акцый не абавязкова браць дазволу. Практыка паказвае, што даецца дазвол ці не даецца – заканчэнне аднолькава – затрыманнямі, арыштамі, суткамі. Я лічу, што мерапрыемствы трэба праводзіць і нават нарошчваць інтэнсіўнасць іх правядзення. Ніякіх змяненняў гэтыя папраўкі не прынясуць, бо з’яўляюцца толькі дадатковай базай рэпрэсіўнага апарату. Толькі ад беларусаў залежыць, ці будуць папраўкі мець наступствы.

- Ці не лічыце Вы, што дадзеныя папраўкі як раз з’яўляюцца рэакцыяй уладаў на “маўклівыя акцыі пратэсту”?

- Гэта рэакцыя ўладаў не толькі на “маўклівыя акцыі”, але і на эканамічны крызіс, іншыя акцыі пратэсту. Улада абрала сілавы сцэнар развіцця падзей. Гэта значыць, не беларуская апазіцыя, а беларуская ўлада ўзяла курс на рэвалюцыю, бо чым мацней рэпрэсіі, тым хутчэй, як відаць з гісторыі, улада будзе звергнута. Гэта немінуча прывядзе да ахвяраў для Беларусі.

 

Крыніца – Беларускі партызан

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org