11-11-2010

Віталь Рымашэўскі абяцае паскорыць рэалізацыю пагаднення паміж Беларуссю і Польшчай

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала беларуска-польскае пагадненьне аб памежным бязвізавым руху грамадзян. Гэты дакумент спрашчае перамяшчэнне жыхароў Беларусі і Польшчы, якія жывуць у зоне да 30 кіламетраў з абодвух бакоў ад дзяржаўнай мяжы.

Напярэдадні прэсавая служба Віталя Рымашэўскага распаўсюдзіла зварот да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем неадкладнай ратыфікацыі беларускім парламентам пагаднення пра малы памежны рух паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.

Пагадненне ахоплівае 30-кілямэтровую зону па абодва бакі агульнай мяжы. Дакумэнт спрашчае парадак перасячэньня мяжы для тых, хто жыве ў гэтай зоне ня меней за 3 гады, незалежна ад грамадзянства. Ім дазваляецца знаходзіцца на памежных тэрыторыях 90 дзён за паўгода. А каб атрымаць дазвол на спрошчанае перасячэньне мяжы, жыхарам памежных рэгіёнаў трэба будзе заплаціць 20 эўра. Ехаць далей, за межы зоны, не дазваляецца.

У звароце Віталь Рымашэўскі выказаў занепакоенасць тым, што гэтую дамову можа напаткаць лёс пытання пра Абхазію і Паўднёвую Асецію, калі кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь аддала на разгляд беларускаму парламенту пытанне прызнання незалежнасці гэтых рэгіёнаў Грузіі.

Паводле намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Валерыя Варанецкага рэальна працэс спрошчанага перамяшчэньня мяжы можа пачацца толькі з красавіка 2011 году. Беларускаму боку патрэбна яшчэ правесьці пагадненьне праз Савет Рэспублікі, яго павінны падпісаць кіраўнік дзяржавы. Польскі бок усе гэтыя працэдуры ўжо выканаў.

Віталь Рымашэўскі абяцае паскорыць гэты працэс у выпадку абрання прэзідэнтам краіны.

Артыкулы па тэме:

  1. Віталь Рымашэўскі заклікае дэпутатаў парламента ратыфікаваць Дамову аб малым памежным руху паміж Беларуссю і Польшчай
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org