10-12-2010

Віталь Рымашэўскі сёння ў Чарнобыльскай зоне

Кандыдат у прэзідэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі і яго давераная асоба Павал Севярынец сёння наведаюць Ельск, Нароўлю і Мазыр, дзе правядуць сустрэчы з выбаршчыкамі.

БХД падымае ў сваёй праграме чарнобыльскія пытанні. На Гомельшчыне адбудуцца сустрэчы з ліквідатарамі, з пацярпелымі ад Чарнобылю.

У Ельску сустрэча адбудзецца ў кінатэатры “Дружба” а 12-й гадзіне.

У 15.00 – сустрэча з выбаршчыкамі ў раённым Доме культуры горада Нароўля.

У 18.00 сустрэча адбудзецца ў Мазырскім раённым Доме культуры, які размешчаны ў вёсцы Козенкі. На 19.00 запланавана сустрэча з выбаршчыкамі ў Палацы культуры Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

У суботу, 11 снежня, кандыдат у прэзідэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі дзве сустрэчы  з выбаршчыкамі ў Гомелі. Першая – у 15.00 у Палацы культуры “Фестывальны” (Рэчыцкая шаша, 24), другая – у актавай залі гатэля “Надзея” (Галавацкага, 19). Таксама адбудуцца сустрэчы на пікетах, што размешчаныя на цэнтральным кірмашы і каля галоўнага ўнівермага.

У гэты ж дзень Павал Севярынец сустрэнецца з выбаршчыкамі Рагачова ў Доме культуры малочнакансервавага камбіната ў 11.00.

Артыкулы па тэме:

  1. 11 снежня Рымашэўскі наведае Гомель, Севярынец – Рагачоў
  2. 25.11.2010 – Масты і Слонім. Віталь Рымашэўскі наведае Масты і Слонім у Гродзенскай вобласці
  3. 7 снежня Віталь Рымашэўскі ў Воршы
  4. Рымашэўскі пераможа
  5. Павал Севярынец сустрэўся з выбаршчыкамі ў Глыбокім
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org