10-11-2010

Віталь Рымашэўскі заклікае дэпутатаў парламента ратыфікаваць Дамову аб малым памежным руху паміж Беларуссю і Польшчай

Прэтэндэнт у прэзідэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі ініцыяваў збор подпісаў пад зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем неадкладнай ратыфікацыі беларускім парламентам пагаднення пра малы памежны рух паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.

11 лістапада гэтага года адбудзецца пасяджэнне сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, на якой будзе разглядацца дамова аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю. Аднак грамадзяне краіны, асабліва прымежных рэгіёнаў, занепакоены зацягваннем беларускім бокам пытання ратыфікацыі дамовы пра малы памежны рух паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.

Размовы пра малы памежны рух паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча ідуць працяглы час. Польскі бок выступіў з прапановай пагаднення аб мясцовым памежным руху з Беларуссю ў лютым 2008 года. 12 лютага 2010 года дамову аб гэтым падпісалі міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча – Сяргей Мартынаў і Радаслаў Сікорскі. Абедзве палаты Сейму Рэспублікі Польшча ратыфікавалі беларуска-польскую дамову аб малым памежным руху 20 мая 2010 года. 22 чэрвеня 2010 пад дамовай паставілі свае подпісы спікер польскага Сейма і выконваючы абавязкі прэзідэнта Браніслаў Камароўскі. Аднак дамова аб малым памежным руху ўвойдзе ў жыццё толькі пасля ратыфікацыі дакументу беларускім бокам.

Законапраект “Аб ратыфікацыі Дамовы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб правілах прымежнага руху” пададзены Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь 10 верасня 2010 году (Ув. № 477) у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь на разгляд шостай асенняй сесіі. Паводле беларускага заканадаўства законапракет становіцца законам пасля прыняцця ў двух чытаннях ніжняй палатай і зацвярджэння верхняй палатай беларускага парламента  большасцю галасоў ад поўнага складу кожнай палаты.

Віталь Рымашэўскі выказвае занепакоенасць тым, што гэтую дамову можа напаткаць лёс пытання пра Абхазію і Паўднёвую Асецію, калі кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь аддала на разгляд беларускаму парламенту пытанне прызнання незалежнасці гэтых рэгіёнаў Грузіі.

У звароце адзначаецца, што “дамова закранае інтарэсы каля 1 млн. грамадзян Рэспублікі Беларусі і непасрэдна ўплывае на развіццё эканомікі прымежных рэгіёнаў і дабрабыт насельніцтва, якое пражывае на гэтых тэрыторыях”.

Прэсавая служба Віталя Рымашэўскага

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org