15-11-2010

Віталь Рымашэўскі заклікае спыніць перабудову царквы Св. Барыса і Глеба

Прэтэндэнт на прэзідэнцтва ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі выступіў з заявай, у якой заклікае перагледзець рашэнне аб перабудове царквы Св. Барыса і Глеба ў Наваградку і аднавіць гістарычны выгляд гэтага будынку.

На мінулым тыдні ў Навагрудку на царкве Св. Барыса і Глеба, помніку архітэктуры ХІІ ст., пачалі ўсталёўваць пазалочаныя купалы. У працэсе іх ўсталявання дэмантуюцца шатровыя завяршэнні вежаў царквы. Працы па перабудове пачаліся ў чэрвені гэтага года і выклікалі скандал, бо не былі ўзгодненыя з Міністэрствам культуры. Настаяцель жа царквы айцец Мікалай Орса заяўляў, што дазвол атрымаў.

“Царква Св. Барыса і Глеба – не толькі праваслаўны храм, але і помнік архітэктурнай спадчыны беларускага народа. Вельмі шкада бачыць перабудову храма. Вельмі шкада, што такія неабачлівыя рашэнні наносяць шкоду не толькі архітэктурнай спадчыне Беларусі, але і рэпутацыі Праваслаўнай царквы. Я заклікаю перагледзіць рашэнне і аднавіць гістарычны выгляд царквы. Я перакананы, што настаяцель храма добра разумее, што праваслаўе можа выяўляцца ў розных культурных традыцыях, у тым ліку гістарычна-архітэктурных традыцыях беларускага народу”, – адзначае ў сваёй заяве Віталь Рымашэўскі.

Царква Св. Барыса і Глеба — помнік архітэктуры сусветнага значэння. Збудаваная ў 1517–19 на месцы старажытнага храма ХІІ ст. Фундатар — гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі. Помнік архітэктуры ўяўляе сабой сімбіёз гатычнага і рэнесанснага стыляў з рысамі абарончага дойлідства. У 1873–75 храм перабудавалі ў псеўдарускім стылі, пасля яму вярнулі ранейшы выгляд. Пасля Другой сусветнай вайны царква не функцыянавала, набажэнствы аднавіліся ў 1990-я.

Прэтэндэнт на прэзідэнцтва абяцае падняць пытанне перабудовы царквы Св. Барыса і Глеба падчас перадвыбарчай паездкі ў Наваградак напрыканцы.

Прэсавая служба БХД

Артыкулы па тэме:

  1. Віталь Рымашэўскі заклікае дэпутатаў парламента ратыфікаваць Дамову аб малым памежным руху паміж Беларуссю і Польшчай
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org