09-11-2010

Віталь Рымашэўскі паспяхова прайшоў праверку сабраных подпісаў

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік паведаміў БелаПАН, што праверка сапраўднасці подпісаў пацвердзіла пераадоленне 100-тысячнага бар’ера прэтэндэнтам у прэзідэнты Беларусі ад БХД Віталём Рымашэўскім і яшчэ дзевяццю прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Акрамя сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталя Рымашэўскага па выніках праверкі сабраных подпісаў у прэзідэнскай кампаніі працягваюць удзел:

-          намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;

-          лідэр аргкамітэта па стварэнню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікола Статкевіч;

-          кіраўнік саюза “За мадэрнізацыю” Алесь Міхалевіч;

-          лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў;

-          намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;

-          лідэр кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў;

-          дырэктар ТДА “Трывіўм” Дзмітрый Усс;

-          эканаміст Віктар Цярэшчанка;

-          дзеючы прэзідэнт РБ Аляксандр Лукашэнка

Па словах сакратара ЦВК, памылкі прысутнічалі ў падпісных лістах усіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты будзе праходзіць з 14 па 23 лістапада ўключна. Цэнтрвыбаркам раней заяўляў аб тым, што ўсе кандыдаты будуць зарэгістраваны адначасова для стварэння роўных умоў для агітацыі.

Артыкулы па тэме:

  1. Рымашэўскі задаволены тэмпамі збору подпісаў
  2. Цэнтрвыбаркам: За Віталя Рымашэўскага пададзена 105.318 подпісаў
  3. Віталь Рымашэўскі: У Вас з’явіўся шанц прыняць удзел у гістарычных падзеях
* * *

Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org