29-12-2010

Ператрусы на кватэрах Севярынца ў Віцебску і Рымашэўскага у Мiнску

Ператрус кватэры Паўла Севярынцаў у Віцебску праводзілі маёр КДБ Дзмітры Бохан, падпалкоўнікі Ігар Андрон, Дзмітры Навумаў. Доўжыўся ён з 12.30 да 14.30. А ўвечары адбыўся ператрус у кватэры Віталя Рымашэўскага ў Мінску.

“Супрацоўнікі КДБ сказалі, што дзейнічаюць на загад з Мінску. Пастанова аб ператрусе падпісаная менскім пракурорам Куліком”, — паведаміў бацька Паўла Кастусь Севярынец. “Абшукалі ўсё, нават зазірнулі пад дыванок у прыбіральні”, — кажа Севярынец-старэйшы. Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі ноўтбук Кастуся Севярынца, сыстэмны блёк, касэты і паперы з запісамі.

А каля 5 гадзінаў вечара з КДБ патэлефанавалі сваякам Віталя Рымашэўскага з просьбай прыехаць у яго менскую кватэру і адчыніць дзверы для ператрусу. Жонка Віталя Наста Рымашэўская, якая пасьля арышту мужа з гэтай кватэры з’ехала, вымушаная была паехаць туды, каб прысутнічаць падчас ператрусу. Акрамя таго, у кватэры падчас ператрусу прысутнічалі таксама давераныя асобы Віталя Рымашэўскага. Ператрус доўжыўся 1,5 гадзіны. Ніякай аргтэхнікі там не было, таму быў канфіскаваны толькі папяровы варыянт тэлевыступа Рымашэўскага і пару хрысьціянскіх дыскаў.

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org