16-02-2011

Сьвяткаваньне Дня Волі будзе супольным. Каментар Віталя Рымашэўскага

Сёньня адбыўся чарговы аркамітэт па сьвяткаваньні 25 сакавіка. Як вядома, раней у Менгарвыканкам было пададзена 2 заяўкі на альтэрнатыўныя мерапрыемствы да Дня Волі: ад аркамітэту і асобна ад Маладога Фронту. Але сёньня бакі прыйшлі да пагадненьня. Быў прыняты кампрамісны варыянт збору ўдзельнікаў на плошчы Якуба Коласа. У Менгарвыканкам будзе перапададзеная агульная заяўка.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі даў з гэтай нагоды такі каментар прэс-службе БХД: “Гэта вельмі станоўчы факт, які паказвае, што мы здольныя прыходзіць да агульнай згоды. Зараз ня месца для палітычнага піяру, а час для салідарнасьці і адзінства, супольнага змаганьня за вызваленьне вязьняў. Для БХД прынцыпова не месца збору, а тое, каб акцыя паказала еднасьць дэмакратычных сілаў.”

Нагадаем, у Менгарвыканкам былі пададзеныя 2 заяўкі на акцыю 25 Сакавіка. Адна падавалася ад аркамітэта па сьвяткаваньні, куды ўвайшлі партыі БХД, БНФ, АГП, рухі «За свабоду», «Гавары праўду!», «Разам» і іншыя. Збор удзельнікаў планаваўся ў 18-00, а шэсьце павінна было прайсьці па маршруце Акадэмія Навук — сквер Янкі Купалы. Акцыя павінна была прайсьці пад лозунгамі «Свабода палітвязьням!» і «Беларусь будзе вольнай!»

Малады Фронт 25 Сакавіка падаў заяўку на правядзеньне альтэрнатыўнага шэсьця да Дня Волі, паводле якога збор удзельнікаў таксама планаваўся а 18 гадзіне, але на плошчы Свабоды, а шэсьце – да плошчы Незалежнасці. І да лозунга вызвалення палітзняволеных далучаўся лозунг «Саша, сыходзь!».

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal
  1. Аляксандр says:

    Гэта правільнае рашэнне. Галоўнае не месца, а салідарнасьць і падтрымка палітвязням
    Жыве Беларусь!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org