06-10-2010

Сябра ініцыятыўнай групы ў падтрымку Віталя Рымашэўскага пагражаюць звольніць з працы

У Бабруйску адміністрацыя шыннага камбіната прымушае сябра ініцыятыўнай групы ў падтрымку Віталя Рымашэўскага выйсці са складу гэтай групы.


Учора намеснік дырэктара па ідэалогіі Бабруйскага шыннага камбіната Казлоў выклікаў на гутарку работніцу гэтага прадпрыемства Святлану Міхайлаўну Абраўнікаву. У час гутаркі ён прымушаў яе выйсці са складу ініцыятыўнай групы ў падтрымку Віталя Рымашэўскага. Пры гэтым ён пагражаў не працягнуць з ёй кантракт, які заканчваецца ў сакавіку наступнага года. “Падумайце, у вас двое дзяцей, што вам важней іх лёс або Рымашэўскі”, – заявіў чыноўнік. Ён даў ёй падумаць да наступнага дня і даць яму адказ. Жанчына зараз у роспачы, яна баіцца страціць працу.
За Віталя Рымашэўскага ў Бабруйску ўжо сабрана больш за тры з паловай тысячы подпісаў. Па ўсім відаць, што ўлады занепакоеныя размахам кампаніі.
Прэсавая служба БХД

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org