06-10-2010

Віталь Рымашэўскі: Лукашэнка канчаткова страціў сваіх галоўных хаўруснікаў

Паводле паведамлення карэспандэнта ІА REGNUM Навіны, 6 кастрычніка Дзярждума прыняла заяву аб сітуацыі ў расейска-беларускіх адносінах. Дэпутаты Дзярждумы падтрымліваюць пазіцыю, выказаную з гэтай нагоды прэзідэнтам Расеі ў сваім відэаблогу і лічаць недапушчальным выкарыстоўваць у якасці разменнай манеты ўвесь той пазытыў, які дзесяцігоддзямі ствараўся сумеснымі намаганнямі расейцаў і беларусаў.

У заяве гаворыцца пра тое, што “кан’юнктурныя палітычныя інтарэсы, якія пачалі браць верх у ходзе распачатай у Беларусі перадвыбарчай кампаніі, не павінны прывесці да падрыву саюзніцкіх стратэгічных адносін паміж Расеяй і Беларуссю”. Дэпутаты выказваюць занепакоенасць сітуацыяй, якая складваецца ў апошні час у расейска-беларускіх адносінах. “Выкарыстоўваемая ў цяперашні час кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь антырасейская рыторыка ідзе насуперак з агульнагістарычным лёсам рускага і беларускага народаў, супярэчыць духу шматвяковых культурных і эканамічных сувязяў, нашаму ладу жыцця і мыслення”, адзначаюць парламентарыі.

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад БХД Віталь Рымашэўскі лічыць, што «Лукашэнка канчаткова страціў сваіх галоўных саюзнікаў, якія да гэтага часу забяспечвалі эканамічнымі датацыямі і міжнароднай падтрымкай стабільнасць беларускага рэжыму. Цяпер яму няма адкуль чакаць дапамогі. У выпадку фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў і непрызнання вынікаў галасавання ён стане ізгоем не толькі на Захадзе, але і на Усходзе, што створыць значныя праблемы для нашай краіны як у эканамічным плане, так і на міжнароднай арэне».

Артыкулаў па тэме няма

    * * *

    Калі артыкул вас зацікавіў, падзяліцеся, калі ласка ім з сябрамі:

    Апублікаваць у Twitter Напісаць в Facebook Напісаць ВКонтакте Запісаць у свой LiveJournal

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>


Слухайце Віталя Рымашэўскага

Штотыднёва

Аўдыё>>

Кантакты

ў рэгіёнах

© 2010. Віталь Рымашэўскі. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта – гіперспасылка абавязкова. Кантакты: vital@rymasheuski.org